Беларусь у нашых сэрцах!

Молодежная политика

Анастасія Віннікава, гр.”Топлес”, Ксенія Сітнік, гр.”Дразды”, Аляксей Хлястоў і іншыя беларускія майстры мастацтваў прымалі ўдзел у гала-канцэрце рэспубліканскай акцыі «Беларусь у маім сэрцы». Дарэчы, гэта быў завяршаючы этап рэспубліканскай акцыі, якому папярэднічалі канцэрты ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Амаль усе выканаўцы выступалі ў суправаджэнні рэгіянальных танцавальных калектываў.

Магчымасць пабываць на гэтым мерапрыемстве выпала і чэрвенцам. Дэлегацыя, якая складалася з рабочай моладзі горада Чэрвеня і раёна, а таксама студэнтаў Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя з бадзёрым настроем  ў чаканні захапляльнага відовішча выехала ў Мінск.  І сапраўды там, на танцполе мінскага футбольнага манежа, было вельмі весела. Вядучыя і артысты ўвесь час стараліся «завесці» гледачоў, а тыя, у сваю чаргу, адказвалі не толькі апладысментамі, але нават і свістам, бо асноўная аудыторыя-гэта актыўная моладзь.

Удзельнікі паездкі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўспамінаў. Дэлегаты шчыра дзякуюць арганізатарам паездкі — кіраўніку аддзела па справам моладзі Таццяне Нагорнай і першаму сакратару Чэрвеньскага РК БРСМ Яўгеніі Марозавай.

Кацярына Шумко,

студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі БДУ, фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *