СЯРЭДНЯЯ ЗАРПЛАТА

Общество

У Беларусі ў чэрвені бягучага года ў 63,8 працэнта арганізацый (без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці) узровень сярэдняй заработнай платы склаў ад Br2 млн. да Br3 млн. На іх долю прыпадала 38,6 працэнта спісачнай колькасці работнікаў. Так, сярэдняя заработная плата ў чэрвені ў памеры ад Br1 млн. да Br2 млн. была ў 868 арганізацыях, ад Br2 млн. да Br3 млн. — у 11 тыс. 551, ад Br3 млн. да Br4 млн. — у 3 тыс. 506, ад Br4 млн. да Br5 млн. — у 1 тыс. 262 арганізацыях. З сярэдняй заработнай платай у памеры Br5 млн. і вышэй у чэрвені налічвалася 918 арганізацый (з іх 515 у Мінску і 107 — у Мінскай вобласці).

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый (без мікраарганізацый і малых арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці) у першым паўгоддзі бягучага года склала Br3 млн. 262,6 тыс., у тым ліку ў чэрвені — Br3 млн. 752,1 тыс. і у параўнанні з маем 2012 года павялічылася на 5,4 працэнта, або на Br192,5 тыс.

Рэальная заработная плата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у першым паўгоддзі бягучага года ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года павялічылася на 7,4 працэнта, у чэрвені ў параўнанні з маем 2012 года — на 3,5 працэнта.

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-чэрвені склала Br2 млн. 764,2 тыс., у тым ліку ў чэрвені — Br3 млн. 84,9 тыс. і ў параўнанні з маем павялічылася на 4,7 працэнта, або на Br138,4 тыс. Рэальная заработная плата ў першым паўгоддзі 2012 года ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года ўзрасла на 5,6 працэнта, у чэрвені ў параўнанні з маем бягучага года — на 2,8 працэнта.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *