У АКЦЫІ «ЗДАРОВАЯ СЯМ’Я» ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ БАБІЧЫ З ТУРЦА

Общество

Падчас раённай акцыі «Здаровая сям’я» журы прызнала лепшай сям’ю Бабічаў з Турца — Васіля, Інэсу, Рамана і Ксюшу. Чаму менавіта іх? Бо гэта сапраўды здаровае жыццярадаснае сямейства, якое мае шмат захапленняў, цікавых заняткаў.

Менавіта яны прадстаўлялі Чэрвеньшчыну на абласным фестывалі-акцыі «Здаровая сям’я» ў Валожыне. Яго арганізатары вырашылі не вызначаць лепшых, таму атрымаўся не конкурс, а сапраўднае свята.

Сям’я Бабічаў прадставіла сябе вялізнай выставай (на здымку). Былі там вышываныя работы, прыгожыя вязаныя рэчы… Гэтымі відамі творчасці захапляецца мама Інэса. Ну, а тата Васіль падтрымлівае і дапамагае: набывае ніткі, рамкі для карцін…

Яшчэ адно вялікае захапленне сямейства — падарожжы. Яны пабылі ўжо ў розных куточках Беларусі, у замках, парках, музеях… З кожнага горада стараюцца прывезці сувеніры, якія таксама дэманстравалі на выставе ў Валожыне. А ўсім жадаючым сямейства дарыла падкоўкі — сімвал шчасця. Усе, хто наведваў «падвор’е» Бабічаў, пісалі ім прыгожыя словы і пажаданні. А на сцэне ўручылі дыплом і памятны падарунак.

Свята атрымалася цікавым, яркім і прыгожым. Яго ўдзельнікі ўбачылі і пачулі шмат новага, карыснага для сябе, прыемна правялі вольны час.

Любоў ВАНЦЕЕВА,

мастацкі кіраўнік

Турэцкага СДК.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *