ІВАН ЯРАШЭВІЧ І ЯГО 50-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ СУПРАЦОЎНІЦТВА З ГАЗЕТАЙ

Общество

На спеўнай, багатай літаратурнымі талентамі Ганцавіцкай зямлі сярод вабных палескіх краявідаў месціцца яго любая сэрцу вёска Хатынічы. Там ён у першы пасляваенны год нарадзіўся, адтуль праляглі на пяцьдзесят гадоў творчыя пуцявіны Івана Ярашэвіча. А натхніў вясковага юнака на гэта — хто б вы думалі? — Якуб Колас! Будучы класік беларускай літаратуры часта наведваўся з Цельшына, дзе ў маладосці працаваў настаўнікам, у Хатынічы. Тут ён займеў сяброў, удзельнічаў у мясцовых вечарынах… Пазней гэтая вёска пад назвай Хатовічы трапіла ў аповесць Якуба Коласа «У палескай глушы».

Вестка натхніла на пошук

— Даведаўся я пра дачыненне Якуба Коласа да нашай вёскі ў школе на ўроку літаратуры, калі настаўніца распавяла пра жыццё, творчасць песняра і прачытала некалькі яго вершаў, — узгадвае Іван Паўлавіч. — Асабліва ўразіў яе расказ пра тое, што Колас меў стасункі з нашымі вяскоўцамі.  Мне не верылася, я нават перапытаў настаўніцу. Яна не толькі пацвердзіла гэты факт, але і дадала, што ў нас жывуць людзі, якія сябравалі з ім. Захацелася даведацца больш, пачуць аповеды землякоў. Знайшоў аднавяскоўцаў, якія добра памяталі песняра, і пачуў шмат цікавага. Распытаў і сваіх сваякоў. Вось так неўзабаве з’явіліся першыя замалёўкі, а потым і артыкулы, вершы, якія прысвячаліся Коласу.

 

ПІСАЎ АБ ДОБРЫХ ЛЮДЗЯХ І НЕДАХОПАХ

— А да актыўнай селькораўскай дзейнасці калі спрычыніліся?

— У 1962 годзе, працуючы ўжо школьным бібліятэкарам. Шмат пісаў у Ляхавіцкую раённую газету “Будаўнік камунізма” аб добрых людзях, недахопах, якія ўскладнялі жыццё жыхарам маёй роднай вёскі. На той час Ганцавіцкі раён быў далучаны да Ляхавіцкага, таму і газета была адзінай. Па выніках 1962 года 5 мая 1963 года гэтая раёнка надрукавала мой партрэт з каметарыем як аб актыўным селькоры. Там у 1963 годзе быў змешчаны і першы мой верш “Раніца”.

Пісаў таксама ў рэспубліканскія маладзёжныя выданні.

— Ведаю, што быў у Вас і студэнцкі перыяд супрацоўніцтва з газетай…

— Калі вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, друкаваўся ва ўніверсітэцкай шматціражцы. Помніцца артыкул пад сімвалічным і цікавым загалоўкам “На прастор, на шырокі прастор” — прысвечаны выпуску нашага курса.

Засталіся сляды і на старонках газеты Уральскай вобласці былой Казахскай ССР. Працуючы ў студэнцкім будаўнічым атрадзе, дасылаў лісты аб нашых справах, уражаннях. Пра той час узгадваюцца цёплыя гумарыстычныя моманты. У нашым атрадзе знаходзіўся будучы паэт Уладзімір Дзюба. На  цаліне ён ствараў першую нізку вершаў, якія потым надрукаваў у часопісе “Маладосць”. Свой занятак ён усяляк падкрэсліваў. А я кожны вечар складаў па адной-тры эпіграмы на членаў атрада, асабліва на дзяўчат. Напрыклад: “Наша Дана прыгажэе ля самана…” Яна ж лічыла сябе непараўнальна пекнай. Анатоль Пугаўка, будучы дацэнт сельскагаспадарчай акадэміі, ранкам ціхенька агучваў мае радкі нібыта Дзюбавы. Бо ўсе лічылі, што толькі ён умее гэта рабіць.  Праз дзесяць гадоў падчас сустрэчы выпускнікоў я ўжо сам прачытаў эпіграмы пад апладысменты.

 

НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ І Ў РАЁНЦЫ

— Так сталася, што пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ваша жыццё звязана з Чэрвеньшчынай і нашай раённай газетай. Прыгадайце штокольвечы…

— У газеце Чэрвеньскага раёна — сённяшнім “Раённым весніку” — пастаянна друкуюся з 1968 года. З павагай узгадваю шматгадовага намесніка рэдактара Канстанціна Міхайлавіча Крука. Помню першы артыкул у раёнцы “Партыі радавы” — пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Дзмітрыевіча Лухверчыка. Напісанае мне падабаецца і сёння.

Дзякуючы маёй заметцы занатаваны факт выступлення ў Смілавічах і наогул у Мінскай вобласці славутага дыктара Юрыя Левітана. Менавіта з дапамогай маёй інфармацыі ў раённай газеце, вядомы беларускі радзімазнаўца Алесь Карлюкевіч пацвердзіў  размовы аб наведванні Левітанам Міншчыны.

У Чэрвеньскай раёнцы пабачылі свет мае вершы, краязнаўчыя росшукі ды і будучая кніга “Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах”. Першыя крокі да яе напісання зрабіў у сярэдзіне  70-х гадоў мінулага стагоддзя, калі зацікавіўся паходжаннем назвы горада Чэрвень. У кнізе расшыфраваў назвы ўсіх населеных пунктаў нашага раёна — іх больш як 200.

У раёнцы апублікаваны гістарычныя нататкі аб Смілавіцкай сярэдняй школе №1, дзе я працаваў дырэктарам. Затым яны пабачылі свет асобным выданнем. У іх я асаблівую ўвагу надаў шчырым і адказным людзям, чыя самаадданая праца з’яўлялася і сёння з’яўляецца асновай росквіту школы. У наступным годзе ёй спаўняецца 150 гадоў. І сёння школа поўніцца дзяцінствам, юнацтвам, любоўю і вялікімі надзеямі.

У раённай газеце надрукаваны шэраг маіх артыкулаў з расшыфроўкай мясцовых прозвішчаў. Хопіць сабраных матэрыялаў на цэлую кнігу. Адлюстраваны ў газеце таксама багатая гісторыя  Смілавіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа, расповеды пра яго выкладчыкаў і знакамітых выпускнікоў.

З нядаўніх — публікацыя пра вымушанае перасяленне яўрэяў і беларусаў у 1927 годзе ў неабжытыя вобласці СССР. Гэта што тычыцца найбольш значных маіх матэрыялаў у раёнцы. Стараюся таксама дасылаць аператыўныя інфмармацыі, заметкі, фотаздымкі аб цікавых падзеях у каледжы, дзе цяпер працую, і ў Смілавічах.

Днямі адзін мой знаёмы зазначыў: “Колькі цябе помню ў раёне — столькі і чытаю твае заметкі, артыкулы. Адкуль у цябе на ўсё гэта часу стае?” Я адразу і не звярнуў увагі на сказанае, а потым дайшло — ажно ўсміхнуўся. Атрымліваецца, сёлета ўжо 50 гадоў як спрычыніўся з друкам.

 

ЯГО ВЕДАЮЦЬ ЧЫТАЧЫ І ЗА МЕЖАМІ РАЁНА

— Вас часта публікуюць таксама ў іншых выданнях…

— Так. Напрыклад, у часопісе “Нёман” №3 за 2009 год змешчаны мой артыкул аб нарабаваных каштоўнасцях Напалеонам у Маскве. Грамадскасць вельмі прыхільна сустрэла мае высновы аб тым, што не трэба шукаць клад у Беларусі, яго паспяхова давязлі да Парыжа. У часопісе “Народная асвета” выйшаў мой гістарычны артыкул, прысвечаны Смілавіцкаму сельскагаспадарчаму прафесійнаму ліцэю, дзе я ў свой час працаваў.

Краязнаўчыя росшукі асвятляліся на тэлебачанні. Нядаўна мае нататкі надрукавала газета “Літаратура і мастацтва”.

— Акрамя краязнаўства, Вы актыўна займаецеся мастацкай творчасцю…

— Я выдаў кнігу вершаў “Ягада жыцця”, шырока прадстаўлены ў зборніках “Подыхам адзіным”, “Сучасная беларуская ліатаратура” (проза), паэтычным зборніку “Галасы роднай старонкі”, іншых выданнях. Рэгулярна друкуюся ў альманаху “Гоман”.

У кнізе “Ганцаўшчына: край легенд і талентаў народных” у раздзеле  “Літаратурная сябрына Ганцаўшчыны”  поруч з літаратарамі  Віктарам Гардзеем, Іванам Кірэйчыкам, Алесем Касько, Ірынай Дарафейчык (усяго 17 прозвішчаў) змешчаны расповед і пра мяне.

Дарэчы, летась мяне запрасілі землякі ў Ганцавічы на рэспубліканскае свята пісьменства. Сваімі адметнымі ўражаннямі пра яго я падзяліўся з чытачамі Чэрвеньскай раённай газеты.

У зборніку прозы “Сучасная літаратура Беларусі-2010” надрукаваны два мае апавяданні: “Кажушнік” і “Незвычайная гісторыя”. Яны напісаны па Хатыніцкіх матывах.

 

І Ў ПАМЯЦІ, І Ў СЭРЦЫ

— Ці даводзіцца наведваць родныя Хатынічы, прайсціся па коласаўскіх сцяжынках?

— Канешне. Усё, што з ім звязана, засталося ў памяці, бо пэўным чынам мае дачыненне да мяне. У прыватнасці, на цельшынскім балоце Стары Пруд Колас назіраў журавоў. Я ж там некалі збіраў журавіны, каб зарабіць капейчыну, дзівіўся  вялікай колькасцю прыгожай птушкі — больш нідзе не бачыў столькі. На станцыі пад назвай “Возера Краснае” Колас сядаў у цягнік, калі ехаў на Стаўбцоўшчыну. Ля возера шпацыраваў з каханай. Мне ж давялося на станцыі грузіць жвір, калі хлопцам зарабляў у міжкалгасбудзе на будоўлі  Хатыніцкага клуба.

Праз Пакамар ездзіў будучы вялікі творца па цельшынскай дарозе ў валасную ўправу. Любаваўся векапомнымі барамі, Шведавай гарою. Мне таксама гэтыя мясціны дарагія, любыя. Тут збіраў грыбы і ягады. З маяка, які стаяў на Шведавай гары, захапляўся дзівоснымі краявідамі.

І сёння я адчуваю дух песняра на гэтых сцяжынках, не знікае ён і з маіх думак. Зараз рыхтую сваю кнігу пра родныя Хатынічы. Урывак з яе надрукаваны ў Ганцавіцкай раённай газеце “Савецкае Палессе”.

— Якія цяпер Вашы творчыя клопаты?

— Найперш — завяршыць напісанне гісторыі роднай вёскі. І, натуральна, падоўжыць пісаць пра слынных людзей Чэрвеньшчыны. Мяркую, шэраг такіх артыкулаў у бліжэйшы час пабачаць свет на старонках раённай газеты.

Буду працягваць пошук матэрылаў і афармленне музея Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

А сёння шчыра віншую ўсіх супрацоўнікаў, актывістаў роднай мне раёнкі са святам. Зычу вам моцы, плёну ў працы і творчасці, дабрабыту, асабістага шчасця.

Гутарыў з Іванам Ярашэвічам Аляксандр Бушэнка.

Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ

 

З творчасці Івана Ярашэвіча

 

ШТО МНЕ СНIЦЦА НА ЧУЖЫНЕ

Бардаўскі раманс

Не хмеліць мяне водар вечнага Рыма.

Не кранаюць дзівосы

сівога Каіра.

На чужыне мне сніцца

начамі

Ружовы ўсход над лясамі, Пахнуць мёдам пакосы,

Цешыць спеў шматгалосы.

Неба сніцца начамі:

Серп-маладзік над садамі, Незлічоных зорак святло Чаруе Радзіму-сяло.

Бусел сніцца начамі,

Сонца заход над жытамі. Звон чую царкоўны —

Святасці, радасці поўны.

Восень сніцца начамі:

Мае размовы з грыбамі, Жар-гронкі каліны,

Золата-лісце асіны.

Маці мне сніцца начамі

3 доўгімі ільнянымі касамі, Блакітныя пяшчотныя вочы, Стан тонкі, дзявочы.

На далёкай чужыне

Не спіцца і на пярыне,

Калі не прыходзяць у госці Сны роднай мне

прыгажосці.

 

НЕ ЗАРАСЛІ МАЕ СЦЕЖКІ

Раманс

Ой, зараслі мае сцежкі.

Ой, зараслі!

I не шоўкам-травою,

А маладым хвойнікам і

дзеразою.

Ой, не зараслі мае сцежкі. Не зараслі!

У сэрцы маім назаўжды

Засталіся іх цуда-сляды.

 

I пакуль я жывы,

I пакуль я жывы,

Не знікнуць шляхі,

Жыць будуць сябры!

 

Успаміны ідуць чарадою.

Ой, чарадою!

3 пачуццём маладосці

I яе непакою.

 

Сніцца ружовае неба,

Луста жытняга хлеба,

Ранак звонкі, буслы,

Салодкі водар травы.

 

I пакуль я жывы,

I пакуль я жывы,

Не знікнуць шляхі,

Жыць будуць сябры!

 

Успаміны ідуць чарадою,

Ой, чарадою!

3 пачуццём маладосці

I яе непакою.

 

СВЯТАЯ ЗЕМЛЯ

Бардовский романс

 

Там, где Волма-река,

Где река,

Где река —

Там моя сторона,

Там звезда.

Там мои берега,

Там мои берега,

Не забыть никогда!

 

Где река,

Где река —

Там родная земля,

Там деревня моя,

Не забыть никогда.

Там надежда, любовь

Там и вера моя.

 

Там, где Волма-река,

Где река,

Где река —

Там святая земля.

Предков память моя.

Детям, внукам своим

Я о ней расскажу

И могилы героев

им покажу

 

Где река,

Где река —

Там родная земля.

Там судьба,

Там душа,

Там и вечность моя.

 

 

 

ЛЮБОВЬ НЕСМЕЛАЯ

Романс

 

Всё вдруг разом зацвело

И в садах белым-бело,

Словно,

Снега намело.

 

Расцвела

Сирень белая.

Зацвела

Любовь моя несмелая.

 

За тобой, как тень,

Ночь и день.

Я хожу-брожу,

На сирени ворожу.

 

Я горю, дрожу,

Бога я прошу:

Ей открой глаза

И услышит пусть меня.

 

Я ей всё скажу:

Без ума люблю

И тобой дышу,

В сердце образ твой ношу.

 

На мои слова,

На мои стихи

Песни поют

Тебе соловьи.

Они поют — заливаются,

Для тебя одной

передать стараются,

В нежных трелях своих

Музыку чувств моих.

 

Поют соловьи

Про огонь любви,

Что горю я в нем

Синим пламенем.

 

Ты послушай их,

Ты послушай их!

Этот чудный час

Только для нас.

 

Всё тебя я жду,

Всё тебя я жду…

 

 

ЭТО ЛЮБОВЬ

Целую…

Люблю…

Всегда тебя жду,

Всю жизнь я тебя корю —

За всё и вся —

Такая доля твоя.

 

Целую…

Люблю…

И вновь тебя жду.

И опять тебя укорю,

Без этого не могу —

Ибо люблю,

Люблю!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *