ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Ад усяго сэрца дзякуем загадчыцы неўралгічнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Вользе Сітчыхінай і ўрачу рэанімацыйнага аддзялення Наталлі Хлус за чулыя і ўважлівыя адносіны да ўсіх сваіх пацыентаў, у тым ліку — і да нашай мамы, якая знаходзілася на лячэнні ў неўралгічным аддзяленні. Нізкі паклон гэтым цудоўным жанчынам за залатыя рукі, чулыя душы, высокі прафесіяналізм, поспехаў у нялёгкай працы, здароўя і ўсіх даброт!

Сям’я ІГНАЦЕНКАЎ, г.п.Смілавічы

***

У гадзіну ночы давялося выклікаць «хуткую дапамогу». Мяне літаральна адратавала фельчар Алена Чуган. Рабіла кардыяграму, уколы, падбадзёрвала…

Я вельмі ўдзячна шаноўнай Алене Сяргееўне за яе дабрыню, разуменне, увагу, сардэчнасць, сапраўдны прафесіяналізм. Шчыра дзякую і вадзіцелю, які так хутка прывёз фельчарку да мяне. На жаль, не ведаю яго прозвішча і імя. Сардэчна зычу Алене Чуган моцнага здароўя, сонечных дзён у жыцці, шчасця.

Браніслава АТРАШОНАК,

в.Старыя Дарогі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *