СУСТРАКАЙМА ВЯСНУ З «РАЁНКАЙ»…

Общество

Апошні месяц каляндарнай зімы прынёс пэўнае ажыўленне не толькі ў прыродзе, але і сярод нашых падпісчыкаў, работнікаў аддзяленняў сувязі. І як вынік — павелічэнне колькасці падпісных экземпляраў «раёнкі», што, безумоўна, вельмі прыемна…

Такім чынам, наш суботні наклад у сакавіку склаў 5.158 асобнікаў, у сераду — 4.908. Абсалютная большасць аддзяленняў сувязі Чэрвеньшчыны здолела павялічыць колькасць падпісчыкаў, за што сардэчная падзяка паштальёнам, аператарам і начальнікам. Зірнём на іх старанную працу, выражаную ў лічбах.

Найбольшы прыбытак — 52 асобнікі — займела аддзяленне сувязі «ЧЭРВЕНЬ-2». Па 7 дадалі ЛЮБІШЫНСКАЕ і ЗАПОЛЬСКАЕ, 6 — ВАЙНІЛАЎСКАЕ, 5 — РАВАНІЦКАЕ, па 4 — ГАНУЦКАЕ, СМІЛАВІЦКАЕ і МОТАДАСТАЎКА-2, па 2 — ДАМАВІЦКАЕ і ЛЯДЗЕНСКАЕ, па аднаму — ГРАБЯНЕЦКАЕ, ХУТАРСКАЕ, РУДНЯНСКАЕ і ВАЛЕВАЧОЎСКАЕ. Здолелі захаваць колькасць падпісчыкаў на ранейшым узроўні ГРАБЁНСКАЕ, ЛУЧСКАЕ, ГОРКАЎСКАЕ, НОВАЗЕЛЯНКОЎСКАЕ, КРАСНАДАРСКАЕ, ЧАРНАГРАДСКАЕ і ШАСЦІСНОПСКАЕ аддзяленні сувязі.

Асобна хочацца адзначыць тыя калектывы паштавікоў, якія не дапускаюць зніжэння колькасці падпісных экземпляраў «раёнкі» з пачатку года — на працягу трох месяцаў. Гэта НОВАЗЕЛЯНКОЎСКАЕ і КРАСНАДАРСКАЕ аддзяленні сувязі.

Зараз ідзе актыўная падпіска на другі квартал. Не забудзьцеся, сябры, аформіць падпісны квіток на «Раённы веснік» у аддзяленні сувязі альбо ў свайго паштальёна. Сустракайма сапраўдную, не каляндарную вясну з «раёнкай»…

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *