“Галоўная наша задача – аздараўленне насельніцтва раёна”

Общество

Алена КАСМЕНКА, вядучы спецыяліст прадстаўніцтва “Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва па Чэрвеньскаму раёну”:

Дзеля гэтага ва ўстановах, арганізацыях і прадпрыемствах раёна створана 88 камісій па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню. У гэтыя камісіі з заявай мае права звярнуцца кожны працуючы.
Асноўныя накірункі нашай дзейнасці – гэта арганізацыя аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання асоб і рэспубліканскага бюджэту.
Грамадзянам, якія не працуюць, і маюць права на санаторна-курортнае лячэнне, пуцёўкі выдаюцца спецыялістам па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню па Чэрвеньскаму раёну па месцы рэгістрацыі (прапіскі) у чарговым парадку. Для пастаноўкі на ўлік грамадзяне падаюць пісьмовую заяву разам з медыцынскай даведкай.
Пры атрыманні пуцёўкі прадастаўляюцца наступныя дакументы: копія працоўнай кніжкі, копія пенсійнага пасведчання, або копія пасведчання інваліда. Для прыняцця рашэння аб выдзяленні пуцёўкі грамадзянам, якія не працуюць, дадаткова запытваюцца даныя інспекцыі па падатках і зборах па месцы прапіскі падаткаплацельшчыка.
Непрацуючым ветэранам працы, інвалідам 1-ай і 2-ой групы ветэранам і інвалідам вайны, ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС, дзецям-інвалідам у 2017 годзе выдзелена 45 пуцёвак, якія былі набыты за кошт рэспубліканскага бюджэту ў тым ліку: непрацуючым ветэранам працы па ўзросту – 22 пуцёўкі, інвалідам 1-ай групы і тым, хто суправаджае – 2 пуцёўкі, інвалідам 2-ой групы – 11 пуцёвак, сілавым структурам – 1 пуцёўка.
Для дзяцей-інвалідаў было атрымана 7 пуцёвак, для дзяцей-інвалідаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, — 2 пуцёўкі. Гэтая катэгоря грамадзян праходзіла аздараўленне ў санаторыях: «Березина» (Барысаў), «Вяжути», «Ясельда», «Белая Вежа», «Нарочь», «Пралеска», «Подъельники», «Буг», «Летцы», «Надзея», «Рудня».
Для працуючых у мінулым годзе было выдадзена 205 пуцёвак (у 2016 годзе — 201). У тым ліку: для працуючых – 75 пуцёвак, гэта на 11,9 % больш, чым у папярэднім годзе – 56.
Бацькам з дзецьмі выдадзена ў 2017 годзе 32 пуцёўкі: аздараўленне прайшло 20 дзяцей і 20 бацькоў, якія іх суправаджалі.
У санаторый «Белоруссия» (Місхор) было атрымана і выдадзена 6 пуцёвак для бацькоў з дзецьмі. Дзеці нашага раёна праходзілі аздараўленне сумесна з бацькамі ў санаторыях: «Беларусь» (Друскінінкай), «Солнышко», «Сосны», «Чабарок», «Рассвет», «Росинка», «Пралеска», «Ченки», «Неман-72» і дзіцячым рэспубліканскім аздараўленчым цэнтры «Надежда».
Для дзяцей інвалідаў атрымана 7 пуцёвак, па якіх аздараўленне прайшлі 4 дзяцей і 4 асоб, якія іх суправаджалі. Для дзяцей інвалідаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС – 2 пуцёўкі.
Прыярытэтным накірункам работы застаецца аздараўленне дзяцей. У 2017 годзе аздараўленне прайшло 1892 чалавеки. У дзіцячых аздараўленчых лагерах – 1771.
У дзіцячыя санаторыі выдадзена 94 пуцёўкі, з іх 25 – навучэнцам каледжа і ліцэяў.
Асаблівая ўвага надаецца аздараўленню дзяцей-інвалідаў. На ўліку ў Чэрвеньскім раёне на 1 студзеня 2018 года знаходзіцца 93 дзіцяці-інваліда.
Права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне маюць дзеці-інваліды да 18 гадоў пры наяўнасці даведкі аб неабходнасці ў санаторна-курортным лячэнні. Асобы, якія іх суправаджаюць, — пры наяўнасці пацверджання ў суправаджэнні (па заключэнні УКК – урачэбна-кантрольнай камісіі) забяспечваюцца пуцёўкамі бясплатна (без лячэння). Калі няма заключэння УКК на суправаджэнне дзіцяці-інваліда, а маецца даведка аб неабходнасці для яго санаторна-курортнага лячэння, то прадастаўляецца пуцёўка ў дзіцячы санаторый.
Для выдзялення пуцёўкі дзіцяці-інваліду, бацькі падаюць пісьмовую заяву спецыялісту па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва раёна па месцы прапіскі разам з медыцынскай даведкай аб неабходнасці лячэння і для суправаджэння — заключэнне УКК аб неабходнасці суправаджэння дзіцяці на лячэнне. Пуцёўкі выдаюцца па профілю і згодна чарзе.
Дзеці могуць прайсці аздараўленне ў санаторна-курортных установах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі: у Мінскай вобласці – санаторыі «Белорусочка», «Пралеска», «Лазурный», дзіцячы рэспубліканскі аздараўленчы цэнтр «Надежда», дзіцячыя санаторыі «Случь» і «Богатырь» без суправаджэння; у Брэсцкай – санаторыі «Алеся», «Ружанский», «Надея», “Чабарок», “Брестагроздравница”; у Гомельскай — санаторыі «Ченки», «Серебряные ключи»; у Гродненскай — санаторый «Поречье»; у Магілёўскай — санаторый «Сосны»; у Віцебскай — Лепельскі ваенны санаторый.
Добра працавалі ў мінулым годзе камісіі па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (Людміла Сакава), Чэрвеньскім дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (Святлана Кучынская), Чэрвеньскай райбальніцы (Таццяна Болбас), Чэрвеньскім вытворча-харчовым заводзе (Наталля Кашурэнка), Смілавіцкім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі (Іна Ерыкава).
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння можна атрымаць у вядучага спецыяліста раёна Алены Ільінічны Касменка па тэлефоне: 28-4-85.

Занатавала Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *