Наш зямляк – лаўрэат прэміі

Духовность

Традыцыйна ў светлыя дні Ражства Хрыстова лепшым з лепшых прысуджаюць прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».  Імі адзначаюць за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцяў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

Прыемна, што гэтым разам у спіс лаўрэатаў трапіў наш зямляк, ураджэнец вёскі Дамавіцк, мастак Алесь Суша. Ён уганараваны ў складзе аўтарскага калектыву грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» разам з Сяргеем Бышнёвым і Валерыем Чайка — «за цыкл мазаік капліцы ў гонар іконы «Знаменне Прасвятой Багародзіцы» мемарыяльнага комплексу па ўвекавечанню памяці ахвяр Першай сусветнай вайны на месцы Мінскіх брацкіх могілак 1914-1918 гадоў».

Алесь Суша нарадзіўся ў Дамавіцку ў 1963 годзе. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і мастацтву імя Ахрэмчыка, а ў 1986-ым — аддзяленне манументальнага жывапісу Беларускай Акадэміі мастацтва.У 1990-ым удзельнічаў у міжнароднай выставе ў Берліне. З 1991-га года — сябра Беларускага саюза мастакоў. З 1998-га года — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх мастацкіх выстаў. З 1993-га па 2003-ці год ладзіў персанальныя выставы ў Беларусі — Мінску, Брэсце, Чэрвені, Лагойску, Мазыры, а таксама ў Маскве, Празе, Брно, Сопаце, Варшаве, Берліне, Бруселі, Вене і іншых гарадах свету. У 2005-ым удзельнічаў ва аўкцыёне Крысці ў Лондане. З 2005-га па 2007-ы ладзіў тры персанальныя выставы ў Маскве. Жыве і працуе ў Мінску.

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *