Ідэолагі акрэслілі накірункі сваёй работы

Власть

Праца  ідэолага — штодзённыя стасункі з людзьмі.  На першы погляд  нябачная, не вылічваецца  вытворчымі паказчыкамі, але сваім зместам  садзейнічае  канчатковай працы ўсяго калектыву.

Гэта засведчылі  ў сваіх выступленнях ідэалагічныя кадры раёна, якія ў мінулы аўторак на арганізаванай ідэалагічным аддзелам райвыканкама нарадзе  трымалі справаздачу аб сваёй дзейнасці, абаранялі планы на сёлетні год. 25 чалавек на працягу больш двух гадзін мелі магчымасць  абмяняцца вопытам, расказаць пра набыткі, новыя формы і метады ў сваёй рабоце з людзьмі.  Як зазначыла начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Ірына Батура, у рабоце любой арганізацыі, прадпрыемства ідэалагічная складаемая    набывае ўсё большае значэнне. Вельмі важна за дасягненнямі  вытворчых паказчыкаў заўважаць галоўнае — чалавека, ведаць яго інтарэсы, жыццёвыя праблемы. Пастаянныя стасункі з  людзьмі,  абмеркаванне  з імі хвалюючых пытанняў, перспектыў дазваляе падтрымлівасць пазітыўны настрой у калектыве, пазбягаць канфліктных сітуацый.

Размова атрымалася шчырая, адкрытая, з крытычнымі заўвагамі і канкрэтнымі прапановамі па  актывізацыі дзейнасці  ідэалагічных кадраў раёна.

У нарадзе прыняў удзел і выступіў  галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Арсеній Сакун.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *