І ЗНОЎ МЫ — РАЗАМ!

Общество

З прыросту колькасці падпісных экземпляраў «раёнкі» (плюс 63) распачалі мы гэты год. Прыемна, што захавалі сяброў даўніх і набылі новых. Дзякуй усім, хто сярод шматлікай разнастайнасці перыядычных выданняў па-ранейшаму аддае перавагу «Раённаму весніку», і тым, хто не спыняецца выключна на электронных версіях газет, а з задавальненнем бярэ ў рукі друкаваныя.

Традыцыйная, але ад гэтага не менш сардэчная падзяка — начальнікам, аператарам аддзяленняў сувязі Чэрвеньшчыны і, канешне ж, паштальёнам, якія забяспечылі рост падпіскі на «раёнку».

У параўнанні са снежнем мінулага года дадалося падпісчыкаў у аддзяленні сувязі «ЧЭРВЕНЬ-2» (плюс 120), СМІЛАВІЦКІМ (плюс 12), АЗЁРНАЎСКІМ (плюс 8), ДАМАВІЦКІМ і КРАСНАДАРСКІМ (плюс 4), РУДНЯНСКІМ (плюс 3), ЛУЧСКІМ (плюс 1). Захавалі колькасць падпісных экземпляраў на тым жа ўзроўні ВЕЛІКАПОЛЬСКАЕ і НОВАЗЕЛЯНКОЎСКАЕ аддзяленні сувязі.

Асобныя ўдзячныя словы — установам, прадпрыемствам, арганізацыям, якія афармляюць індывідуальную падпіску для сваіх работнікаў. Найбольшая колькасць — у Чэрвеньскага энергасервіса і ДРБУ-121. Прыемна, што многія з ведамстваў выпісваюць не па аднаму экземпляру «раёнкі» — сабе, а і для ўласных падраздзяленняў, бібліятэк, прафкамаў… Гэта Чэрвеньскія райспажыўтаварыства, цэнтральная раённай бальніца, цэнтральная раённая бібліятэка (аддзел культуры), лясгас, ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», «10 з’езд Саветаў», «Запольскае» ды іншыя. Усім вам — дзякуй, шаноўныя!

Дарэчы, тых, хто па якіхсьці прычынах спазніўся альбо не змог падпісацца на «Раённы веснік», чакаюць у аддзяленнях сувязі Чэрвеньшчыны зараз. Аформіце падпіску — і «раёнка» будзе прыходзіць да вас з лютага. Падпісныя квіткі можна замовіць і ў свайго паштальёна.

Маштабная падпісная кампанія — на першы квартал і паўгоддзе — скончана, але падпіску на наступныя месяцы можна афармляць і цяпер. Далучайцеся, шаноўныя сябры, да шырокага кола нашых падпісчыкаў. Будзьма разам!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *