ЗНОЎ МЫ РАЗАМ З ВАМІ

Общество

Вось і скончылася чарговая падпісная кампанія. Усе, хто ўзяў у ёй удзел, забяспечылі сябе «Раённым веснікам» на другі квартал. Шчыра дзякуем нашым падпісчыкам — даўнім і новым!

Прыемна, што пятнаццаць з дваццаці пяці аддзяленняў паштовай сувязі Чэрвеньшчыны забяспечылі прырост падпісных экземпляраў «раёнкі» альбо не дапусцілі змяншэння іх колькасці. І за гэта — сардэчная падзяка паштальёнам, аператарам і начальнікам.

На сем «раёнак» больш падпісалі ў ЧАРНАГРАДСКІМ аддзяленні сувязі, на шэсць — у ГРАБЯНЕЦКІМ і КЛІНОЦКІМ, на 5 — у ГРАБЁНСКІМ, РУДНЯНСКІМ і НОВАЗЕЛЯНЬКОЎСКІМ, на чатыры — у АЗЁРНАЎСКІМ, на два — у ВЕЛІКАПОЛЬСКІМ і ЧАРНАЎСКІМ, на адну — у ВАЛЕВАЧОЎСКІМ, ГАНУЦКІМ і КРАСНАДАРСКІМ. Утрымалі падпіску на ранейшым узроўні ў ДАМАВІЦКІМ, ГОРКАЎСКІМ і ВАЙНІЛАЎСКІМ аддзяленнях сувязі. Прыраслі экземплярамі «раёнкі» і мотадастаўкі: першая — на дванаццаць, а другая — на шэсць.

Па выніках працы трох месяцаў у лідарах па стабільнасці падпіскі на «Раённы веснік» — ГРАБЯНЕЦКАЕ, ГРАБЁНСКАЕ, ГОРКАЎСКАЕ, ВАЛЕВАЧОЎСКАЕ, НОВАЗЕЛЯНЬКОЎСКАЕ, ГАНУЦКАЕ і КРАСНАДАРСКАЕ аддзяленні сувязі.

Зрэшты, калі хтосьці з жыхароў Чэрвеньшчыны па нейкай прычыне не аформіў падпіску на «раёнку» на другі квартал, можа зрабіць гэта зараз і атрымліваць нашу газету з мая.

Далучайцеся, шаноўныя чытачы, да вялікай грамады аматараў мясцовых навінаў, цікавых аповедаў і будзьма разам!

 

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *