Навагодні тост ад старшыні раённага савета жанчын Галіны Гамезы:

Общество

— Аднойчы ў газеце я прачытала цікавы тост. Ён мне спадабаўся і запомніўся. Яго расповед такі: iшлi тры падарожнiкi. У дарозе iх застала ноч. Яны ўбачылi дом, пастукалi ў дзверы. Гаспадар адчыніў i спытаў: «Хто вы?».

Падарожнікі адказваюць:

— Здароўе, Каханне i Багацце. Пусцiце нас пераначаваць.

Гаспадар заўважыў:

— У нас толькi адно вольнае месца. Параюся з сям’ёй, каго з вас пусцiць.

Маці, якая хварэла , сказала: «Давайце пусцiм Здароўе». Дачка прапанавала пусцiць Каханне, а жонка — Багацце. Пакуль яны спрачаліся, падарожнiкi знiклi.

У сувязі з гэтым тост: каб у новым годзе ў кожным доме заўжды знаходзiлася месца для Здароўя, Кахання i Багацця!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *