Моладзь саўгаса “Горкі” ў 20-ыя гады

Молодежная политика

Даведка.

Адзін з тых, хто пасля вызвалення ў 1920 годзе Беларусі ад белапалякаў ствараў на тэрыторыі саўгаса “Горкі” першую камсамольскую ячэйку, быў Аляксандр Маркавіч ТАПЫРЫК. Яе арганізавалі ў 1923 годзе ў вёсцы Аляксандраўка. Першымі ўступілі тут  у камсамол Дзерах, Задзіран, Баркун, Тарасік, Лункевіч, Тапырык, Расолька. Сакратаром абралі Дзераха. Напрыканцы 1923 года павятовы камітэт камсамола накіраваў яго на вучобу, пасля гэтаму юнаку давялося працаваць у Лагойскім раёне сакратаром райкама камсамола. У той час па закліку камсамола мясцовыя юнакі і дзяўчаты выязджалі на працу ў шахты Данбаса. tc «Адзін з тых, хто пасля вызвалення ў 1920 годзе Беларусі ад бела-палякаў ствараў на тэрыторыі саўгаса Горкі першую камсамольскую ячэйку, быў Аляксандр Маркавіч ТАПЫРЫК. Яе арганізавалі ў 1923 годзе ў вёсцы Аляксандраўка. Першымі ўступілі тут  у камсамол Дзерах, Задзіран, Баркун, Тарасік, Лункевіч, Тапырык, Расолька. Сакратаром абралі Дзераха. Напрыканцы 1923 года павятовы камітэт камсамола накіраваў яго на вучобу, пасля гэтаму юнаку давялося працаваць у Лагойскім раёне сакратаром райкама камсамола. У той час па закліку камсамола мясцовыя юнакі і дзяўчаты выязджалі на працу ў шахты Данбаса. »

Пасля ліквідацыі паветаў, воласцей і стварэння раёнаў, узбуйнення сельскіх Саветаў узнікла неабходнасць мець у вёсцы Горкі, якая з’яўлялася цэнтрам сельскага Савета, камсамольскую ячэйку і далучыць да яе камсамольцаў Аляксандраўскай ячэйкі. Летам 1924 года яна была створана. Сакратаром абралі Тарасіка, Аляксандра Тапырыка — членам бюро камсамола.tc «Пасля ліквідацыі паветаў, воласцей і стварэння раёнаў, узбуйнення сельскіх Саветаў узнікла неабходнасць мець у вёсцы Горкі, якая з’яўлялася цэнтрам сельскага Савета, камсамольскую ячэйку і далучыць да яе камсамольцаў Аляксандраўскай ячэйкі. Летам 1924 года яна была створана. Сакратаром абралі Тарасіка, Аляксандра Тапырыка — членам бюро камсамола.»

Восенню 1924 года гэтая камсольская ячэйка накіравала Тарасіка на вучобу ў Мінск у ваенную школу. Пасля заканчэння ён усё сваё жыццё аддаў службе ў арміі. У адстаўку пайшоў у званні генерал-маёра. А камсамольскую ячэйку з восені 1924 года ўзначальваў Аляксандр Тапырык. tc «Восенню 1924 года гэтая камсольская ячэйка накіравала Тарасіка на вучобу ў Мінск у ваенную школу. Пасля заканчэння ён усё сваё жыццё аддаў службе ў арміі. У адстаўку пайшоў у званні генерал-маёра. А камсамольскую ячэйку з восені 1924 года ўзначальваў Аляксандр Тапырык. »

Вось як ён згадвае пра той час ва ўспамінах, якія захоўваюцца ў раённым краязнаўчым музеі.

 

“Мы працавалі сумесна з сельскім Саветам”

Тагачасныя Горкі ўяўлялі сабой хутарскую сістэму землекарыстання. Пачынаючы ад цяперашняга цэнтра вёскі і да Лучнога па абодвух баках шляху былі хутары, якія аддзялялі адзін ад аднаго палоскі зямлі — межы. Большасць насельніцтва жыла на хутарах бедна. У такіх умовах цяжка было працаваць з моладдзю.  Мы не мелі памяшкання для заняткаў у гуртках, арганізоўвалі іх на двары.

У 1925 годзе з дапамогай моладзі перавезлі з вёскі Арэхаўка Грабянецкага сельсавета прасторны будынак былога памешчыка Картузевіча. Будаўніцтву школы шмат сіл і энергіі аддалі Кандрат Касцевіч з Горак і Глушонак з Горкаўскай Слабады. Стараліся і іншыя. Камсамольцы збіралі каменне на фундамент, нарыхтоўвалі мох для кладкі сцен і ўцяплення столі.

У будынку атрымалася два пакоі для класаў, кватэры для трох настаўнікаў — Жыгалковічаў і Юркевіча. Знайшлося месца і для клуба. З таго часу дзейнасць камсамольскай арганізацыі набыла шырокую актыўнасць.

Партыйнай арганізацыі ў нашым сельсавеце не было, таму ўсе пытанні палітычнага і гаспадарчага значэння ажыццяўляліся камсамольцамі сумесна з сельскім Саветам. У тым ліку — сходы, заняткі ў гуртках. Абмяркоўваліся пытанні палітычна-масавай работы сярод моладзі і насельніцтва, падпіскі на газеты і часопісы, аказанне дапамогі сем’ям і ўдовам, мужы якіх загінулі на франтах грамадзянскай вайны, уліку  аб’ектаў, абкладання сельгаспадаткам і іншыя. Праводзілі так званыя чырвоныя вяселлі маладых, хрысціны. У клубе ставілі спектаклі.

У лістападзе 1924 года мяне абралі старшынёй Горкаўскага камітэта беднаты, а ў снежні — членам раённага камітэта.

Разам дапамагалі  сельскаму Савету ў вырашэнні пытанняў па надзяленню зямлёй беззямельных і малазямельных сялян. Стваралі новыя пасёлкі: Марыямпаль, Машчаліна, Перуноў Мост і іншыя.

Камсамольцы аказвалі дапамогу савецкім органам у барацьбе з крымінальнымі элементамі. Пасля ліквідацыі ў нашым раёне банд Драгуна, Асташонка, Паўлючэнкі хто-ніхто ўчыняў крымінальныя злачынствы: рабавалі мясцовых жыхароў, кралі.

Смяротна быў паранены і памёр старшыня сельскага Савета Тарасік. У Горках ноччу абакралі магазін спажывецкага таварыства. Злодзеі  сарвалі замок, збілі загадчыка магазіна Фёдара Лікмана, кватэра якога знаходзілася ў другой палавіне гэтага будынка, пагрузілі на фурманкі тавары і накіраваліся ў бок Аляксандраўкі. Па трывозе былі падняты камсамольцы. Яны пачалі праследаваць злодзеяў і ў лесе ля вёскі Пятроўка дагналі, адабралі ўкрадзенае. Пазней адбыўся суд.

Аднойчы я разам з камсамольцам Барысам Лікманам затрымаў і абязброіў бандыта Юркоўскага. Ён быў дастаўлены ў Чэрвень і асуджаны.

Камсамольцы пільна сачылі і выяўлялі тых, хто праводзіў падрыўную работу супраць савецкай улады. Не абышлося і без страт.

Паступова аўтарытэт нашай камсамольскай арганізацыі павышаўся. Да пачатку 1926 года ў ёй было ўжо 19 чалавек — пераважна хлопцы. Моладзь прыходзіла на  сходы ячэйкі, заняткі гурткоў, прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы спектакляў, спявала рэвалюцыйныя і ваенныя песні…

Камсамольцы вызначаліся высокай дысцыплінай. Восенню 1925 года ад Горкаўскай ячэйкі я, Б.Лікман, І.Касцевіч і А. Блізнюк былі дэлегатамі Чэрвеньскай раённай канферэнцыі камсамола.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *