МЕЛОДЫІ НАТХНЯЛІ І ПАДБАДЗЁРВАЛІ

Общество

Арганізавана і актыўна праходзіў у нас абласны суботнік. У пятніцу навучэнцы і супрацоўнікі шчыравалі на сартыроўцы бульбы, прыбіранні тэрыторыі, а ў суботу рупліва працавалі ў навучальна-вытворчай гаспадарцы.

Запланаваныя аб’ёмы работ паспяхова выканалі.

Брыгада мужчын на чале з намеснікам дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце Дзмітрыем Аўраменка  будавала металічную агароджу вакол палацу Ваньковічаў. Частка помніка архітэктуры знаходзіцца ў аварыйным стане і з’яўляецца небяспечнай для дарослых і дзяцей. Зроблена шмат і якасна. Засталася толькі зварка, якая таксама будзе выканана ў лік суботніка.

Агароджа прыдасць больш эстэтычны выгляд прылеглай да будынка тэрыторыі, папярэдзіць выпадковых наведвальнікаў аб забароне знаходжання ў ім.

І хаця надвор’е ў гэты дзень было не вельмі спрыяльным да працы: дождж,  халодны вецер, але настрой жа ва ўдзельнікаў суботніка быў прыўзняты. Гэтаму садзейнічаў выкладчык Любамір Феліксавіч Філіповіч. Ён наладзіў музычнае суправаджэнне. Таму людзі, рыхтуючы травяны дыван, клумбы да зімоўкі,  не заўважалі капрызаў надвор’я. Мелодыі  натхнялі іх.

Іван  ЯРАШЭВІЧ.

Смілавіцкі аграрны каледж

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *