Як перажыць навагоднія святы?

Общество

Алена Каспаровіч, урач:

— Самае лепшае — не пераядаць, як мага больш рухацца, танцаваць, быць на свежым паветры. Калі ў навагоднія святы застолле дабавіла вам некалькі лішніх кілаграмаў, то трэба зменшыць колькасць і каларыйнасць штодзённага рацыёну ці нават зрабіць 1-2 разгрузачныя дні ў тыдзень. Ёсць, напрыклад, такія варыянты міні-дыет:

Тварожная. За дзень дазваляецца ўжываць 400 грамаў нятлустага тварагу і 2 кубачкі чорнай кавы, шклянку адвару шыпшыны.

Яблычная: 1,5 кг сырых або печаных яблык, 3 шклянкі чаю без цукру.

Кефірная: да 2 літраў кефіру або прастаквашы.

Рыбная: 350 г варанай без солі рыбы (мінтай, шчупак, траска), 2 шклянкі чаю і шклянка шыпшыны

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *