НА ПАЛЕТКАХ РАЁНА

Аграрный сектор

— Па стану на 4 кастрычніка ў раёне пры плане 17417 пасеяна 16753 гектары азімых культур, што складае 96 працэнтаў. Дванаццаць сельгаспрадпрыемстваў з шаснаццаці ўжо завяршылі сяўбу.

— Бульба ўбрана на 924-х гектарах з 1309 (70,6 працэнта). Сярэдняя ўраджайнасць — 204 цэнтнеры з гектара. Найбольшая яна ў сельгасфіліяле “Аграбуд” — 259 цэнтнераў з гектара (пасеяна 80, убрана 43 гектары), падсобнай сельскай гаспадарцы “Дамавіцкі” — 257 цэнтнераў з гектара (пасеяна 20, убрана 18,7 гектара), эксперыментальнай базе “Натальеўск” — 245 цэнтнераў з гектара (пасеяна 230, убрана 202 гектары). Найменшая ўраджайнасць бульбы — у ААТ “Х з’езд Саветаў” — 165 цэнтнераў з гектара (пасеяна 36, убрана 22,8 гектара).

— Гародніна ўбрана на 81,8 гектара з пасеяных 363 гектараў — 23 працэнты. Сярэдняя ўраджайнасць 172 цэнтнеры з гектара.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *