Нас блаславiлi на поспехi!

Общество

Кожны раз, калі я першага верасня іду ў школу, мяне ахоплівае пачуццё радасці і хвалявання. З захапленнем гляджу на выпускнікоў-адзінаццацікласнікаў! Селета іх 24. Усе такія прыгожыя: дзяўчаты па традыцыі ў карычневых школьных сукенках, белых фартухах, хлопцы ў строгіх касцюмах… Побач з імі — першаклашкі, маленькія, крыху сарамлівыя. Затое як упэнена чыталі вершы пра школу на лінейцы! Яе каторы год рыхтуе разам з вучнямі Святлана Тадэвушаўна Жыгалка, і кожны раз атрымліваецца цікава і ўрачыста.

Селета прысутніцалі не толькі бацькі, але і госці. Перад намі выступіў намеснік начальніка аддзела адукацыі Яўген ШАМРУК, начальнік аддзела па справах моладзі Аксана КАЧАНОВІЧ, старшыня Смілавіцкага пасялковага савета І.П.МАРТЫНОВІЧ, дырэктар валяльна-лямцавай фабрыкі Васіль САБАН. Іерэй Смілавіцкай царквы айцец Аляксій благаславіў усіх вучняў на поспехі ў вучобе і жыцці.

На першым уроку першакласнікам падарылі кнігі ад імя Прэзідэнта Беларусі. У актавым зале адбыўся ўрок «Твая зямля, твая Радзіма названа светла — Беларусь». Яго падрыхтавалі мае аднакласнікі разам з класным кіраўніком Л.В.ДРАПЕЗА. Мы гаварылі, што любоў да Радзімы пачынаецца з любові да свайго роднага куточка, краю, дзе нарадзіўся, і пра тое, што зямля наша — зямля подзвігаў, аснова багацця народа, крыніца нацыянальнай культуры і нашай будучыні.

Алёна ХУРСІК,

вучаніца 9 класа СШ №2 г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *