Малайчына, Андрэй!

Общество

Напрыканцы жніўня ў нашым сельскім Доме культуры з паўтарагадзінным канцэртам выступіў таленавіты юнак, ураджэнец вёскі Рудня Андрэй Хурсевіч.  Кожны нумар (а гэта эстрадныя і народныя песні на рускай, беларускай, англійскай мовах) вяскоўцы сустракалі шчырымі апладысментамі. Наш госць здолеў так «запаліць» залу, што многія падпявалі і падтанцоўвалі. Цудоўны канцэрт напоўніў сэрцы слухачоў самымі шчырымі пачуццямі. Дзякуй табе, Андрэй, за талент! І яшчэ сардэчна дзякую мастацкаму кіраўніку нашага сельскага Дома культуры Алене Пракаповіч, якая арганізоўвае цікавыя мерапрыемствы і заўсёды запрашае на іх нас, пенсіянераў. Такая ўвага вельмі кранае…

Валянціна ЗЕНЧЫК,

стараста в.Чарнаградзь

 



1 комментарий по теме “Малайчына, Андрэй!

  1. спасибо за такие теплые слова! Надеюсь мы встречаемся не первый и последний раз! Спасибо

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *