Майстры народнай творчасці

Общество

Жанну Уладзіміраўну БУБІЧ з Хутара добра ведаюць і ў нашым раёне, і за яго межамі па творчых работах: аплікацыях саломкай, вышыванках гладдзю, крыжыкам… Але найбольш — па ляльках. Яны ў яе такія розныя, прываблівыя. Сваё майстэрства Жанна Уладзіміраўна перадала дочкам — Галіне, Валянціне і Аксане. Асабліва захапілася гэтай творчай справай Валянціна, якая займае пасаду дырэктара Хутарскага Дома культуры. Выкананыя на высокім прафесійным узроўні, яе лялькі адметна вылучаюцца і нават былі адзначаны як лепшыя ў адной з намінацый абласнога конкурсу майстроў народнай творчасці.

Жанна Уладзіміраўна вельмі задаволена, што работы яе дочак радуюць людзей. Яна ахвотна распавядае, што хутарскія лялькі, напрыклад, паехалі прэзентамі ў Швецыю, Італію, Францыю, Расію. І ніводная з іх не паўторана ні вышыўкай, ні ўбраннем…

Эма МІКУЛЬСКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *