Кожны дзень – з прыбаўкай

Аграрный сектор

Набірае тэмпы ўборка рапсу ў раёне. Ён займае 4030 гектараў. Па стану на ўчарашні дзень скошана ўжо 2444 гектары, што складае 61 працэнт ад неабходнага. Намалочана 4021 тона зерня. Сярэдняя ўраджайнасць — 16,5 цэнтнера з гектара.

Найбольшая яна — у сельскагаспадарчым філіяле «Аграбуд». Тут кожны з 75 убраных гектараў рапсу даў па 30,9 цэнтнера зерня.  Намалочана яго 232 тоны. Работа спорыцца. Днямі ў філіяле завершаць жніво гэтай каштоўнай сельскагаспадарчай культуры на астатніх 35 гектарах.

26,9 цэнтнера зерня рапсу з гектара атрымліваюць у сельгасфіліяле «Велікаполле». Тут ён займае 190 гектараў. Убрана 71. На трэцім месцы па ўраджайнасці эксперыментальная база «Натальеўск» — 19 цэнтнераў з гектара.

Адначасова гаспадаркі пастаўляюць зерне рапсу дзяржаве. Пры плане 3000 тон яго рэалізавана  652. А сельгасфіліял «Дамавіцкі» ужо выканаў сваё заданне, паставіўшы 55 тон  зерня рапсу пры плане 50.

А.РУЖЫН

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *