Пра майго дзядзьку помняць!..

Общество

Суботняй раніцай, нягледзячы на даждлівае надвор’е, у Запольскай школе панавалі ўсхваляванасць і радасны настрой. У чарговы раз вучні Запольскай і Смілавіцкіх СШ №1 і СШ №2 ўдзельнічалі ў спартландыі, прысвечанай памяці былога настаўніка фізкультуры Анатоля Іосіфавіча ДРАПЕЗА. А мне было асабліва прыемна, бо гэта мой родны дзядька, якого я памятаю і люблю.

Пасля Дзяржаўнага гімна капітаны каманд узнялі флаг і ўсіх павітала дырэктар Запольскай школы Алена Паўлаўна АЎРАМЕНКА. Цёплымі словамі яна прыгадала майго дзядзьку, расказала пра яго адданасць фізкультуры і спорту. Выступіла і жонка Анатоля Іосіфавіча, падзякавала аддзелу адукацыі, які штогод праводзіць спартландыю, а таксама вучням і настаўнікам, якія захоўваюць памяць пра яе мужа.

…Конкурсы спартландыі былі вельмі цікавыя: перанос тэніснага шарыка, «пасадка бульбы», футбольны снайпер, хадзьба на лыжах ды іншыя. Усе ўдзельнікі былі спрытныя, смелыя і вынослівыя. Спачатку ўсе тры каманды трымаліся на роўных, але потым лідэрства ўзяла Смілавіцкая СШ №1. Яны набіралі ўсё больш ачкоў, перамагаючы то нас, то запольскіх вучняў. Нават у хадзьбе на лыжах парамі яны справіліся хутчэй за ўсіх!

Такім чынам, пераходны кубак і дыплом I ступені атрымалі вучні Смілавіцкай СШ №1. Дыплом II ступені — у маёй роднай СШ №2, дыплом IIII ступені — у запольскіх школьнікаў.

Андрэй ДРАПЕЗА, вучань 8 класа СШ №2 г.п.Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *