Пераможца – краязнаўца са Смілавічаў

Общество

Падведзены вынікі лютаўскага конкурсу чытацкіх допісаў. Гэтым разам пераможцам прызнаны артыкул смілавіцкага краязнаўцы, нашага актыўнага няштатнага аўтара Івана ЯРАШЭВІЧА, які друкаваўся ў «Раённым весніку» за 2 лютага пад назвай «Вяртанне з небыцця». У ім размова ішла пра партызана Міхаіла Якаўлевіча Сіўчыка, чыё прозвішча высечана на памятнай стэле, усталяванай у гонар вучняў Смілавіцкай сярэдняй школы, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. А вось пра яго жыццё, змаганне з ворагам чытачы «раёнкі» даведаліся ўпершыню — са згаданага артыкула.

Шчыра віншуем шаноўнага Івана Паўлавіча Ярашэвіча з творчай перамогай і дорым падпіску на «Раённы веснік» на другі квартал. А ўсім астатнім чытачам прапаноўваем далучыцца да сакавіцкага конкурсу «Пісьмо месяца», які распачаўся ўжо.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *