ДВА ПЫТАННІ-ДВА РАШЭННІ

Общество

Чарговае пасяджэнне райвыканкама распачалося з наведвання нядаўна мадэрнізаваных кацельных па вуліцы Мінскай у Чэрвені, ў СПК «Новыя Зелянькі», што знаходзяцца на балансе жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра асаблівасці іх работы праінфармаваў галоўны інжынер УП «Чэрвеньская ЖКГ» Віктар Гурыновіч.
Затым па асноўнаму пытанню «Аб выніках работы ў ацяпляльны перыяд 2010-2011 г. і задачах па падрыхтоўцы жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011-2012 гадоў» выступіў намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву і ЖКГ Мікалай Канапака. У прыватнасці, ён адзначыў, што ў цэлым ацяпляльны сезон 2010-2011 года прайшоў здавальняюча і ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі. Усе прадпрыемствы, якія мелі на сваім балансе кацельныя, забяспечылі бесперабойную падачу цеплавой энергіі на жыллёвы фонд і сацыяльныя аб»екты. Выкананы мэтавы паказчык па энергазберажэнню — мінус 13,9% пры ўстаноўленым прагнозным мінус 13% . У міжацяпляльны перыяд 2010-2011 года арганізацыямі раёна рэалізоўваліся энергазберагаючыя мерапрыемствы ў рамках абласной і раённай праграм энергазберажэння. Эканамічны эфект склаў каля 300 мільёнаў рублёў. Асваенне сродкаў мясцовага бюджэту, прадугледжаных на рэалізацыю мерапрыемстваў, склала 579,3 мільёна рублёў. Яны былі выкарыстаны: Чэрвеньскім ЖКГ- на замену цеплатрас, укараненне пласцінчатых цеплаабменнікаў, ААТ «Х з»езд Саветаў» — на мадэрнізацыю цэха АВМ пад выпуск паліўных гранул з саломы, аддзелам адукацыі райвыканкама — на ўкараненне энергазберагаючых ліхтароў. Цяпер УП «Чэрвеньскае ЖКГ» распачало работы па рэканструкцыі групавой і цэнтральнай кацельняў ў г. Чэрвені і ў в. Любішына. На некаторых з іх будуць устаноўлены катлы на мясцовых відах паліва, на цэнтральнай г. Чэрвеня — высокаэканамічныя катлы на прыродным газе. Таксама плануецца замяніць 2,2 кіламетры і адрамантаваць 500 метраў цепласетак, выканаць рамонт 2 тысяч квадратных метраў дахаў, 68 цеплавых пунктаў, 0,6 кіламетраў стыкавых сценавых панэляў, рамонт і ізаляцыю інжынерных сістэм у 93 жылых дамах.
Мікалай Канапака паведаміў, што ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай па водазабеспячэнню і водаадвядзенню «Чыстая вада» Чэрвеньскае ЖКГ пачало праектаванне і будаўніцтва артсвідравін ў вёсках Астравы, Гудавічы, Велікаполле, што дазволіць забяспечваць усіх спажыўцоў гэтых населеных пунктаў якаснай вадой.
Затым ён праінфармаваў аб выніках работы УП «Чэрвеньская ЖКГ» у першым квартале бягучага года. У прыватнасці адзначыў, што ў гэтай арганізацыі назіраецца станоўчая дынаміка па забеспячэнню павышэння эфектыўнасці вытворча-гаспадарчай дзейнасці. Так, па выніках першага квартала выручка ад рэалізацыі з улікам бюджэтных субсідый склала 5 мільярдаў 425 мільёнаў рублёў, што на 1 мільярд 655 мільёнаў рублеў больш адпаведнага перыяду мінулага года. Чысты прыбытак прадпрыемства склаў 57 мільёнаў рублёў. Але не дасягнуты ўзровень прадастаўлення платных паслуг. Іх аказана на 695,6 мільёна рублёў, што склала 98,4 % да адпаведнага перыяду мінулага года. Прадпрыемства не выканала заданне па ўвядзенню ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў пасля цеплавой мадэрнізацыі.
У прынятым па абмеркаванаму пытанню рашэнні райвыканкама прапанавана для павышэння эфектыўнасці дзейнасці павялічыць аб»ём платных паслуг насельніцтву, больш рацыянальна выкарыстоўваць рабочы час шляхам умацавання працоўнай дысцыпліны, павышаць прадукцыйнасць працы, якасць выконваемых работ, паслуг.

З інфармацыяй аб ролі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў забеспячэнні захаванасці матэрыяльных каштоўнасцей і папярэджанню крадзяжоў дзяржаўнай і асабістай маёмасці выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама палкоўнік Сяргей Цераш. Ён у прыватнасці адзначыў, што прынятыя меры па паляпшэнню тэхнічнага стану аб»ектаў аграпрамысловага комплексу і гандлю, а таксама агітацыйна-тлумачальная работа сярод насельніцтва недастатковыя для стабілізацыі абстаноўкі ў раёне. Таму ў мэтах замацавання станоўчых тэндэнцый у папярэджванні крадзяжоў дзяржаўнай і асабістай маёмасці было прынята адпаведнае рашэнне райвыканкама.
Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *