Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны

Общество

10 кастрычніка 1923 года ў в.Хутар Чэрвеньскага раёна нарадзіўся беларускі філосаф і гісторык, член-карэспандэнт АН БССР, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР Усевалад Міхайлавіч Сікорскі.

14 кастрычніка 1904 года адбыліся ўрачыстасці з нагоды адкрыцця новага будынка гарадскога вучылішча, узведзенага на сродкі земскай управы, і пачатку заняткаў у ім.

14 кастрычніка 1932 года на хутары Дулебшчына Руднянскага сельсавета Чэрвеньскага раёна (хутар не існуе з 1939 года) нарадзілася беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ганна Іванаўна Дулеба.

18 кастрычніка 1996 года ў г.п. Смілавічы адкрылася мячэць.

21 кастрычніка 1430 года быў выдадзены прывілей караля Польшчы і сюзерэна ВКЛ Ягайлы, напісаны на лацінскай мове, у якім пералічаны ўсе воласці, папярэдне падараваныя Вітаўтам Віленскаму біскупству, у тым ліку і «воласць Гумен».

27 кастрычніка 1847 года памёр Казімір Чарноўскі, адзін з першых вынаходнікаў падводнага карабля, ураджэнец маёнтка Карытніца Ігуменскага павета.

Кастрычнік 1942 года — Чэрвеньскі падпольны райкам партыі ўзначаліў Кузьма Кузьміч Краўчанка.

Кастрычнік 1942 года — арганізаваны партызанскі атрад «Бальшавік».

Кастрычнік 1943 года — арганізаваны партызанскія атрады «Мсцівец» і імя Г.К.Жукава.

Кастрычнік 1942 года . Створаны партызанскія брыгады «За Радзіму», «За Савецкую Беларусь», імя М.А.Шчорса, «Разгром».

Кастрычнік 1943 года — арганізаваны партызанскія брыгады імя газеты «Праўда», імя С.М.Кірава.

26 кастрычніка 1943 года нашаму земляку Гурэвічу Сямёну Шоламавічу за фарсіраванне Дняпра прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

28 кастрычніка 1916 года ў в.Стары Пруд нарадзіўся Ладуцька Іван Іванавіч, Герой Савецкага Саюза.

Кастрычнік 1941 года — на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна 11-ы нямецкі рэзервны паліцэйскі батальён правёў карную аперацыю. Было расстраляна 1300 чалавек.

Кастрычнік 1941 года — карную аперацыю на тэрыторыі Чэрвеньскага, Барысаўскага, Пухавіцкага раёнаў правялі два ахоўных нямецкіх батальёна і 707-я сапёрная рота. У выніку аперацыі расстраляна 2770 чалавек.

 

(Па матэрыялах

Чэрвеньскага раённага

краязнаўчага музея)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *