На палетках раёна

Аграрный сектор

Па звестках райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны пасеялі 1927 гектараў яравых зерневых культур, што складае 19,4 працэнта ад неабходнага.

Па тэмпах сяўбы наперадзе сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра». Тут на ўчарашнюю раніцу пасеялі ўжо 317 гектараў зерневых, або 44 працэнта адведзеных пад іх палеткаў.

24,1 працэнта яравога кліну засеялі зерневымі ў райаграсэрвісе, 24 — у эксперыментальнай базе «Натальеўск», 23,8 — у ААТ «Лядзенскі», 23,2 — у ААТ «Валевачы, 22,8 працэнта — у ААТ «Раванічы».

* * *

Гаспадаркі падкармілі азімыя зерневыя культуры на 11585 гектарах (61 працэнт ад запланаванага), азімы рапс — на 327 гектарах (68 працэнтаў).

* * *

Пад яравую сяўбу на палеткі раёна вывезена 497947 тон арганічніх угнаенняў, што складае 93 працэнты ад неабходнай колькасці. Унесена ў глебу 179171 тона арганікі, або 36 працэнтаў ад плана.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *