Мы ўдзячны табе, любiмая «раёнка»

Общество

Усе вяскоўцы з Нежаўкі шчыра ўдзячны табе, любімая газета, за дапамогу ў вырашэнні праблемы з вулічным асвятленнем. Пасля таго, як яго наладзілі, мы дні тры насцярожана назіралі: а раптам ізноў сапсуецца?! Але ўсё ў парадку цяпер, і мы жывём, як белыя людзі! Аднавяскоўцы мне тэлефануюць. Усе такія задаволеныя! Кажуць: пазвані ў рэдакцыю, падзякуй. Што я і раблю з задавальненнем!

Марыя Віктараўна КСЯНЕВІЧ, пенсіянерка, в.Нежаўка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *