Філалагічная дэкада

Общество

Яна праходзіла ў нашай школе пад дэвізам «Прафесіяналізм педагога-філолага як умова ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці». У кабінеце беларускай мовы і літаратуры настаўніца роднай мовы і літаратуры Валянціна Уладзіміраўна Сценько арганізавала выставы: «Гэта цікава ў філалогіі», «Філалагічныя слоўнікі», «Творчыя набыткі настаўнікаў-філолагаў і іх вучняў». 

У кабінеце замежнай мовы настаўніцы англійскай і нямецкай моў Таццяна Пятроўна Бабіч і Вольга Андрэеўна Лобан падрыхтавалі выставу «Лондан», дзякуючы якой школьнікі паглыбілі свае веды аб краінах — носьбітах гэтых моў. Цікава прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Традыцыі і звычаі Вялікабрытаніі», «Залатыя правілы народнай культуры», падрыхтаваныя і праведзеныя сумесна настаўнікамі-філолагамі і вучнямі ў 3-11-х класах.

Для вучняў 11 «А» і 11 «Б» класаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Валер’еўна Жыгімонт зладзіла інтэлектуальную гульню «Змяненні ў правапісе роднай мовы». Перамог 11 «А», які найбольш правільна выканаў заданні.  Для вучняў 5-6-х класаў настаўніца беларускай і рускай моў Валянціна Уладзіміраўна Сценько і выкладчыца рускай мовы Людміла Аляксееўна Качан арганізавалі віктарыну «Рускае слова», у якой перамаглі шасцікласнікі. Яны прызнаны лепшымі знаўцамі рускага слова. У віктарыне «Наш родны край», падрыхтаванай настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Валер’еўнай Тарлоўскай, бралі ўдзел дзесяцікласнікі. Перамаглі самыя зацікаўленыя і эрудзіраваныя вучні — Марыя Сёмкіна, Надзея Краснагір, Яўген Задора.

Цікава і творча прайшла літаратурная гасцёўня «Спроба ўласнага пяра», якую правялі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Валянціна Уладзіміраўна Сценько і Алена Валер’еўна Жыгімонт. Цёплыя пяшчотныя словы гучалі ў вершах аб роднай мове, аб маці, Радзіме, каханні. Юныя паэты дэбютавалі са сваімі раннімі і больш сталымі вершамі. Многія бралі ўдзел у школьных і раённых конкурсах у гэтым навучальным годзе. Сярод іх — Валерыя Сяцко, Вольга Гайдзей, Ганна Граблюк, Анастасія Савіч (8 клас), Вікторыя Жук, Максім Альховік (9 клас), Надзея Краснагір (10 клас), Аляксей Калтовіч (7 «А» клас), Ганна Свірыдовіч, Валянціна Дзявяткіна (6 клас). Свае вершы чытала і настаўніца беларускай і рускай моў і літаратуры Валянціна Уладзіміраўна Сценько. Дабрыня, гармонія і прыгажосць былі жаданымі гасцямі на гэтым свяце паэзіі.

Яўгенія ДОБЫШ, Вольга ГАЙДЗЕЙ, Ганна ГРАБЛЮК, вучаніцы СШ №3 г.Чэрвеня



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *