«Непераможная i легендарная»

Общество

Традыцыйная грамадска-патрыятычная дэкада пад такой назвай праходзіць з 15 па 25 лютага ва ўсіх установах адукацыі Чэрвеньшчыны.

У яе рамках ладзіцца ўшанаванне ветэранаў вайны і працы, іх запрашэнне на ўрачыстыя зборы піянерскіх атрадаў і дружын, шэфская дапамога, канцэртныя праграмы, тэматычныя і інфармацыйныя класныя гадзіны, выступленні воінаў-інтэрнацыяналістаў перад вучнямі, мерапрыемствы фізкультурна-спартыўнага комплексу «Абаронца Айчыны», віншаванне мужчын са святам 23 лютага ды іншае.

Кожная школа працуе па індывідуальнаму плану.

СПЯВАЛІ НАТХНЁНА — АТРЫМАЛІ ДЫПЛОМЫ

Школьнікі і педагогі з 17 устаноў адукацыі ўзялі ўдзел у раённым конкурсе турыстычнай і патрыятычнай песні. За высокае выканаўчае майстэрства ўзнагароджаны:

Дыпломамі першай ступені:

— вакальная група СШ №2 г.п.Смілавічы ў складзе Дзмітрыя Маркевіча, Арцёма Дзятко, Надзеі Мыцько (за выкананне турыстычнай песні «Песня вандроўнікаў»);

— дуэт СШ №2 г.п.Смілавічы ў складзе Арцёма Дзятко і Надзеі Мыцько (за выкананне патрыятычнай песні «Аксамітны летні вечар»);

— лабарант СШ №2 г.п.Смілавічы Дзмітрый Маркевіч (за выкананне патрыятычнай песні «Малітва за Беларусь»).

Дыпломамі другой ступені:

— вакальная група СШ №1 г.п.Смілавічы ў складзе Наталлі Шабусавай, Яны Шабусавай, Наталлі Мукавозчык (за выкананне турыстычнай песні «Восень»);

— вучаніца СШ №1 г.п.Смілавічы Яна Шабусава (за выкананне патрыятычнай песні «Зязюля»);

— настаўніца Руднянскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Алена Фурс (за выкананне патрыятычнай песні «Я не ганю землі чужыя»).

Дыпломамі трэцяй ступені:

— вакальная група Руднянскага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў складзе Алены Салапонавай, Надзеі Дзюк, Алены Фурс (за выкананне турыстычнай песні «Спадарожная песня»);

— вакальная група Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў складзе Ганны Пахажай, Таццяны Дзянько, Франца Бляхніка (за выкананне турыстычнай песні «Ля вогнішча»);

— вучаніца СШ №2 г.Чэрвеня Надзея Буднік (за выкананне патрыятычнай песні «Беларусь мая»);

— настаўнік Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Франц Бляхнік (за выкананне патрыятычнай песні «Немагчыма вярнуць»).

АЛІМПІЯДА, АЛЕ НЕ ПРАДМЕТНАЯ

55 вучняў 5-7 класаў з 19 устаноў адукацыі Чэрвеньшчыны ўзялі ўдзел у шостай раённай алімпіядзе па Правілах дарожнага руху. Яна складалася з двух тураў. У першым школьнікі прадстаўлялі відэаролік на тэму «Дзіця — галоўны пасажыр», у другім — адказвалі на дзесяць пытанняў білета па Правілах дарожнага руху.

Пераможцамі прызнаны: вучаніца пятага класа СШ №3 г.Чэрвеня Таццяна Лупянкова, вучань 6 класа Хутарскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Віталь Баглоў і вучань 7 класа СШ №2 г.п.Смілавічы Дзмітрый Герман. Ад прадстаўніка ДАІ Чэрвеньскага РАУС Леаніда Савіцкага яны атрымалі салодкія прызы.

Дарэчы, гэтыя двое хлопцаў летась ужо станавіліся пераможцамі. А ў складзе раённай зборнай яны заваявалі трэцяе месца ў вобласці. Сёлета наша каманда будзе абараняць гонар Чэрвеньшчыны 25 лютага ў Валожыне.

Паводле паведамленняў галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама

Элы БАРЫСАВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *