Фотафакт

Общество

У раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання  «Белая Русь» папаўненне: дванаццаць чалавек з Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў атрымалі членскія білеты. Уручыў іх і павіншаваў з гэтай нагоды старшыня раённай арганізацыі Сяргей Кучынскі. Пярвічку стварылі работнікі адміністрацыі і іншыя працаўнікі ўстановы. Узначаліла яе настаўнік-дэфектолаг Святлана Буднік. Гэта — 22-я па ліку пярвічка, а ўсяго цяпер у раённай арганізацыі «Белая Русь» 270 чалавек.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *