Акцыя тыдня

Общество

«ВОЛШЕБНЫЙ ПРАЗДНИК — РОЖДЕСТВО»- пад такой назвай днямі прайшла ў раёне дабрачынная акцыя, якую ладзіла дабрачынная рэлігійная місія «Служэнне пакаленням» саюза Хрысціян Веры Евангельскай.

У якасці калядных віншаванняў дзеці са шматдзетных і няпоўных сямей, маці якіх зарэгістраваныя ў службе занятасці як беспрацоўныя, атрымалі падарункі ад дзяцей з краін Еўропы.

 — Такую акцыю гэтыя дабрачынцы праводзяць не першы раз, — гаворыць загадчык аддзялення тэрміновай сацыяльнай дапамогі Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алеся ЛАПАТКА. — І ў мінулым годзе перадавалі дзецям Чэрвеньшчыны святочныя пасланні з замежжа. Відаць, што пасылкі рыхтаваліся з любоўю, акуратна і ўважліва, на кожным быў указаны прыблізны ўзрост адрасата — ад 2-х да 4-х, ад 5-ці да 9-ці і ад 9-ці да 14-ці гадоў, асобна для хлопчыкаў, асобна  для дзяўчынак. Усе 150 падарункаў мы размеркавалі сярод дзяцей райцэнтра.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *