Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад праваахоўных органаў не паддавацца на магчымыя правакацыі і надзейна забяспечыць бяспеку грамадзян

Общество

Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў 15 снежня на нарадзе па пытаннях праводзімай у краіне прэзідэнцкай кампаніі і забеспячэння грамадскай бяспекі ў гэты перыяд. «Зразумела, яны (апазіцыя) увесь час крычаць: «Плошча, плошча, плошча!» Яшчэ раз хачу сказаць: мы папярэдзілі бацькоў, мы папярэдзілі выкладчыкаў ВНУ, тэхнікумаў, каледжаў, ліцэяў, школ. Мы папярэдзілі аб магчымых правакацыях, якія могуць быць у гэты дзень, у тым ліку ў месцах масавага скопішча людзей. Мы ўсіх папярэдзілі. Ёсць закон. Нельга ні ў якім выпадку паддавацца на правакацыі, таму што ім (апазіцыі) патрэбна карцінка, хаця б карцінка цяпер, што вось, маўляў, такія недэмакратычныя ўлады, што Лукашэнка там «на касцях, на крыві зноў прыйшоў да ўлады». Ім гэта трэба. Мы ж падставіцца не павінны, — адзначыў Прэзідэнт. — Мы дакладна гэта разумеем. Ні ў якім разе нельга падставіцца. Дзейнічаць трэба ў адпаведнасці з сітуацыяй. Але самае галоўнае — не дай бог, будзе ўчынена нейкая правакацыя, і, не дай бог, здарыцца што-небудзь з людзьмі. Мы павінны абараніць людзей. Гэта задача праваахоўных органаў, і тут літасці нікому не будзе. Не дай бог, толькі пераступіць нехта той Рубікон, да якога наогул нельга блізка падыходзіць. Анатоль Нілавіч (міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. — Заўвага БЕЛТА), рэакцыя праваахоўных органаў, ды і ваенных павінна быць адэкватнай і цвёрдай. Ідзяце з мірам (мітынгуючыя) туды, куды можна ісці, дзе вызначана месца, — ідзіце, калі ласка, размаўляйце, мітынгуйце. Але калі гэта парушэнне закону, то і рэакцыя павінна быць адэкватная».

Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Беларусі Леаніду Мальцаву скаардынаваць дзеянні праваахоўных органаў. «Каб у нас не было ні мітусні, ні якіх-нібудзь там лішніх рухаў. Вы ж цудоўна разумееце, што, калі б гэтыя «майстры» (апазіцыя) на што-небудзь былі здольны, яны сябе гэтак не паводзілі б. Яны проста спрабуюць нас справакаваць. Мы гэта вельмі добра разумеем. Ніякі народ яны на плошчу не выведуць. Народу не патрэбна ніякая плошча. Усе ж выдатна разумеюць, што хлапчукоў, падлеткаў кінуць наперадзе, а самі (арганізатары) схаваюцца, як звычайна, за іх спінамі, або наогул збягуць, як гэта было заўсёды. Нават падлеткі гэта добра ведаюць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«У нас дастаткова сіл і сродкаў, каб цывілізавана і разумна процістаяць гэтым бадзянням і разброду, — заявіў беларускі лідар. — Моц улады сёння настолькі вялікая, што нам няма неабходнасці прымяняць нейкія там надзвычайныя метады. Але да ўсяго мы павінны быць гатовы».  

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *