“Нашы людзі разумныя – ва ўсім разбяруцца”

Общество

 Мікалай Яфімчык, жыхар г. Чэрвеня, пенсіянер:

Я ўважліва чытаў перадвыбарныя праграмы ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты, слухаў іх па радыё, глядзеў па тэлебачанні, аналізаваў, разважаў. І шчыра скажу: акрамя як да дзеючага Прэзідэнта, даверу ў мяне няма да нікога іншага. І вось чаму. Шмат абяцанняў у тых, хто хоча  заняць высокую пасаду, але ніякіх рэальных падстаў  для ажыццяўлення гэтага сам не ўяўляе і іншым не можа прапанаваць.

Я ўсё жыццё, пачынаючы з 1953 года, працаваў у сельскай гаспадарцы:  учотчыкам, брыгадзірам, аграномам, намеснікам старшыні… занальным аграномам па Мінскай вобласці і ведаю, што на пустым месцы нічога добрага не расце. А чужыя дзядзькі, на якіх, напэўна, разлічваюць многія кандыдаты, не стануць без уласнай выгады  клапаціцца пра чыйсьці дабрабыт. А яшчэ вялікае адчужэнне выклікаюць плёткі, якія шмат хто з кандыдатаў бессаромна спрабуе распаўсюджваць, аблівае брудам цяперашняга кіраўніка краіны. Гэта, я думаю, увогуле недастойна таго, хто ўмее паважліва ставіцца да чалавека. Некаторыя кандыдаты выказваюць Лукашэнку прэтэнзіі, але не хочуць заўважаць добрыя змены  ў дзяржаве, у жыцці людзей… А, на мой погляд, у яго і цяпер канкрэтная праграма, разлічаная на павышэнне дабрабыту насельніцтва, росквіт краіны. І што самае галоўнае, яна — рэальная, ажыццявімая. Толькі трэба працаваць адказна, сумленна, прафесійна. Словам, я лічу, што альтэрнатывы Лукашэнку няма і прагаласую за яго. Добра ведаю: людзі ў нас разумныя, разбяруцца  хто ёсць хто і зробяць правільны выбар. Перакананы, што  Аляксандра Рыгоравіча падтрымае большасць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *