НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Общество

Cнежань

Гэта апошні, дванаццаты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня. Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December — дзесяты месяц, бо пэўны час было толькі 10 месяцаў, а студзень і люты — даданыя пазней.

Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — прасинець, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як просинецъ. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — грудзень, у 1908 — грудзень (дзекабр), у 1909 — снежань (дзекабр), у 1910–1912 — снежань; у далейшым — снежань («ад снегу»).

1/18. Платон, Раман.

2/19. Аўдзей, Варлам, Ларывон.

3/20. Рыгор, Прокл, Астап, Анатоль, Язэп, Іван, Ісак, Іпацій, Фёкла, Ганна.

4/21. Увядзенне. Назву афіцыйнага свята праваслаўнай царквы народ тлумачыў па-свойму: «Бог прыводзіць зіму на зямлю».

5/22. Філімон, Архіп, Міхал, Яраполк, Пятро, Валяр’ян, Пракоп.

6/23. Рыгор, Аляксандр, Аляксей, Мітрафан, Макар, Хведар.

7/24.  Усё больш упэўнены наступ снежнай зімы адчуваўся з кожным днём: «Прыйшла Кацярына — прыйдзе і пярына».

8/25. Клімент, Пётр.

9/26. Восеньскі (ці зімовы) Юр’я.

10/27. Якуб, Паладзій, Гаўрыла, Раман.

11/28. Сцяпан, Хведар, Васіль, Рыгор.

12/29. Парамон, Акакій, Нектарый.

13/30. Дзень святога Андрэя асабліва славіўся варажбою дзяўчат, прымеркаванай менавіта да яго. 

14/1. Прарок Навум, сваім імем выклікаў адзіную асацыяцыю: «ум». Пра яго гаварылі так: «Навум розуму навучыць» або «Навум наставіць на вум». Таму і імкнуліся з гэтага дня вучыць грамаце дзяцей, спадзеючыся, што яны дзякуючы Навуму хутчэй і лепш засвояць навуку.

15/2. Авакум, Апанас, Андрэй, Іван, Сцяпан.

16/3. Сафонія, Сава, Фядул, Іван, Хведар.

17/4. Варвара. Сугучнае выкарыстанне імені Варвары ў прыкметах — што «Варвара варыць», г. зн. на яе дзень магчыма параўнальна цёплае надвор’е напярэдадні вялікіх маразоў.

18/5. Сава (Саўка), як і Варвара, быў «бабскім» святам з тымі ж правіламі. Паколькі ён ішоў непасрэдна перад Міколам, то зваўся «Міколіным бацькам». Пра гэту «тройцу» гаварылі: «Барбара мосціць, Саўка цвякі вострыць, а Мікола прыбівае», маючы на ўвазе паступовае нарастанне маразоў.

19/6. Мікола зімовы. Менавіта ён выступае пачынальнікам сапраўднай зімы: «Да Міколы няма зімы ніколі». I Мікола зімовы, і Мікола летні як бы адкрывалі кожны свой сезон: «Мікола — сапраўдная зіма, Мікола — сапраўднае лета». Ды зноў жа надвор’е, якое год на год не прыпадала, уносіла папраўкі ў народныя назіранні, і, часам ашукаўшыся, казалі: «Ніводнаму Міколе не вер ніколі». Затрымка зімы на Міколу была знакам, што маразы прыйдуць няскора і наогул уся зіма будзе бяспутная. Мікола зімовы быў далучаны земляробам да будзённых гаспадарчых разлікаў і прагнозаў: «Беражы сена ад Міколы і да Міколы і не бойся зімы ніколі» — гарантавала прыказка, адзначыўшы прыблізна, колькі трэба трымаць у хляве жывёлу.

20/7. Амбросій, Ніл, Антон, Іван, Павел.

21/8. Патап, Кірыл, Анфіса.

22/9. Ганна. Калі на Варвару ці Міколу яшчэ былі сумненні наконт дарог, якія то падмярзалі і добра пакрываліся снегам, то зноў ператвараліся ў гразь, збіваючы з толку селяніна пры яго выездзе на кані, дык ужо гэты прысвятак амаль узаконьваў пераход на зімовы транспарт: «На Ганкі сядайце на санкі».

23/10. Міна, Яўграф, Фама, Ангеліна, Іван, Сцяпан.

24/11. Даніла, Нікан, Лука.

25/12. Спірыдон, Ферапонт, Аляксандр. У каталіцкім каляндары свята Раство Хрыстова.

26/13. Яўстрат, Аўксенцій, Яўген, Арэст, Аркадзь, Арсень, Нікадзім.

27/14. Фірс, Калінік, Філімон, Апалоній.

28/15. Павел, Сцяпан, Трыфан.

29/16. Агей, Феафанія.

30/17. Дзень Сцяпана знамянальны тым, што заканчваўся тэрмін службы парабкаў. Чалавек, які ад Каляд і да Каляд працаваў на свайго гаспадара, мог адчуць сябе, нарэшце, больш-менш вольным: «На святога Сцяпана найду другога пана».

31/18. Севасцян, Марк, Клаўдзій, Віктарын, Сымон, Флор Міхал, Зоя, а таксама ўгоднік Мадэст, які лічыўся захавальнікам жывёлы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *