ЁСЦЬ ТАКІ Ў НАС ГУРТОК

Общество

Вялікая ўвага ў нашай школе, як, зрэшты, і ў іншых установах адукацыі Чэрвеньшчыны, надаецца прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Актыўную работу з вучнямі ў гэтым накірунку праводзіць кожны класны кіраўнік. А яшчэ ў нас створаны і дзейнічае гурток «Юныя інспектары дарожнага руху». У гэтым навучальным годзе яго ўзначаліў творчы чалавек — настаўнік гісторыі і замежнай мовы Франц Аляксеевіч Бляхнік.

Юныя інспектары дарожнага руху імкнуцца ў даступнай і займальнай форме данесці да сваіх равеснікаў жыццёва важную інфармацыю. Так, для вучняў школ і настаўнікаў Франц Аляксеевіч і яго гурткоўцы падрыхтавалі выступленне агітбрыгады па Правілах дарожнага руху. Атрымалася адметная аўтарская праграма, цікавым атрыбутам якой сталі «Новыя рускія бабкі». У іх пераўвасобіліся дзевяцікласнікі Сяргей Камароў і Вадзім Куздэрка.

Удзельнікі агітбрыгады пераконвалі гледачоў у неабходнасці захоўваць Правілы дарожнага руху… спевамі. Вялікая ўвага падчас праграмы надавалася флікерам. А ў фінале Франц Аляксеевіч Бляхнік разам з вучнямі выканаў пад гітару ўласную песню па тэме мерапрыемства.

Наталля ЛАГОЦІНА,

намеснік дырэктара Раваніцкага

дзіцячага сада-СШ

па выхаваўчай рабоце



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *