У Чэрвеньскім лясгасе адбыўся Адзіны дзень інфармавання

Актуальное Общество

Удзел у мерапрыемстве браў намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Дабрыцкі.

Асвятліўшы асноўныя тэмы, якія тычыліся моладзі, як цяперашняга і будучага незалежнай Беларусі, а таксама медыка-сацыяльных наступстваў п’янства і алкагалізму, ён засяродзіўся на экалагічнай абстаноўцы ў вобласці.

Аляксандр Дабрыцкі назваў яе стабільнай. У прыватнасці, у рэгіёне штогод скарачаецца аб’ём выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу, павялічваецца працэнт выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў. Праблемным пакуль што застаецца пытанне выкіду сцёкавых водаў з-за высокай ступені зносу ачышчальных збудаванняў.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *