У Чэрвені адсвяткавалі Першамай

Актуальное Общество

Урачыстасць з удзелам прафсаюзнага актыву, прадстаўнікоў працоўных калектываў, ветэранаў працы, ганаровых гасцей і сацыяльных партнёраў, якую арганізавала Чэрвеньскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, пачалася з мітынгу на Алеі Герояў.

На ім выступіў ветэран працы, член Савета раённай арганізацыі ветэранаў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Анатоль Кулік.

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што прафсаюзы Беларусі стаяць на варце нашых працоўных адносін, і што, дзякуючы калектывізму, выхаванаму з маленства, мы становімся больш моцнымі і мужнымі.

Удзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё за наша мірнае неба над галавой і ўсклалі кветкі да помніка на Алеі Герояў.

Затым у раённым Цэнтры культуры і адпачынку падчас святочнай канцэртнай праграмы ўшанавалі работнікаў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ветэранаў працы.

Віншуючы ўсіх са святам, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна сказала:

– Сёння ў гэтай зале сабраліся тыя, хто сваімі рукамі стварае цяперашняе і будучае. Кожнае адкрыццё, кожнае дасягненне, кожны крок у развіцці дзяржавы – вынік вялікай працы мільёнаў беларусаў. Няхай душэўны ўздым майскіх святаў надасць усім нам жыццёвай энергіі, напоўніць сэрцы верай ва ўласныя сілы.

Вольга Коціна ўручыла Граматы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ветэранам працы-актывістам прафсаюзнага руху Тамары Грынкевіч, Надзеі Косаравай, Клаўдзіі Міхіевіч, Таццяне Манжынскай і Анатолю Куліку.

Такія ж узнагароды атрымалі на свяце прафсаюзныя актывісты і сацыяльныя партнёры: Андрэй Прахарэнка, Дзмітрый Ляўкоўскі, Святлана Калтовіч, Уладзімір Матюш, Аркадзь Басько і Алена Белабародая (цэнтральная раённая бальніца),

 Дзмітрый Папоў, Ірына Лушчык, Кацярына Адамовіч і Вольга Папова (Чэрвеньскі лясгас),

Таццяна Грышкіна (Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), Вольга Тамела (Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат), Юлія Казачонак (Чэрвеньскае аддзяленне Дэпартамента аховы),

Алена Ліхадзіеўская (Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў), Вольга Лаўніковіч (Чэрвеньскі раённы Цэнтр культуры і адпачынку),

Юлія Леўчанка і Святлана Касцюкова (ДРБУ -121),

Вольга Шкатула і Галіна Пракоф’ева (Чэрвеньская ЖКГ),

Васіль Шманай (Чэрвеньскі раён электрасетак),

а таксама актывісты прафсаюза адукацыі і навукі Вольга Лосік, Юлія Ярашэвіч, Людміла Малышава, Наталля Ждановіч, Валянціна Блізнюк, Таццяна Тарасёнак, Аксана Аскерка і Таццяна Валчок,

актывісты прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Чыстап’ян, Аляксандр Розум, Ганна Карповіч, Людміла Мурашка,

Уладзімір Бука, Таццяна Брунеўская, Аляксандр Цішко і Вольга Лапкіна.

У канцэртнай праграме бралі ўдзел самадзейныя артысты раёна Анатоль Кеда, Дзмітрый Маркевіч, Андрэй Хурсевіч, Аляксандра Макольская, Святлана Кузьміч, Галіна Прышывалка, вакальныя ансамблі “Салавейка”, “Шасціснопскія сваякі” і народны ансамбль “Вербніца”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *