«Загор’е» зарабляе валюту

Общество Экология

Перайшоўшы два гады таму на 12-гадзінны працоўны дзень і сямідзённы працоўны тыдзень, вытворчы майстарскі ўчастак “Загор’е” ўтрая павялічыў аб’ёмы перапрацоўкі драўніны. З улікам забароны паставак круглага лесу на знешні рынак, якая ўведзена сёлета, зараз яго прадукцыя з’яўляецца адзінай для Чэрвеньскага лясгаса крыніцай валютнай выручкі.

Трактарыст Міхаіл Яковін выконвае на ўчастку асноўныя аб’ёмы пагрузачна-разгрузачных работ

– Пераважную большасць перапрацаванай драўніны, а гэта – абразная дошка, штыкетнік, палетная загатоўка, акораны кол – мы экспартуем у краіны Еўрасаюза: Галандыю, Францыю, Венгрыю, Германію, Літву, Латвію, Польшчу, – распавядае начальнік участка Валерый Майко. – Штомесяц маем ад рэалізацыі прадукцыі за мяжу каля 100 тысяч долараў. Такім чынам, па выніках года наша валютная выручка перавысіць мільён долараў…

Станочнік Барыс Палтаржыцкі

Сёлета ў жніўні вытворчы майстарскі ўчастак “Загор’е” нарасціў вытворчыя магутнасці, запусціўшы ў тэставым рэжыме новую польскую лінію па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны. Прадукцыя цэха ўжо рэалізуецца на экспарт. У перспектыве тут таксама плануецца наладзіць працу ў дзве змены. А значыць, аб’ём валютнай выручкі лясгаса будзе павялічвацца.

Станочнік Яўген Забаронак

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *