Гатоўнасць гаспадарак Чэрвеньшчыны да ўборачнай кампаніі разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама

Аграрный сектор Актуальное

З інфармацыяй па гэтаму пытанню выступіла намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Наталля Лявонава. Яна, у прыватнасці, распавяла, што уборачная плошча зерневых і зернебабовых культур па стану на 25 чэрвеня складае ў раёне 23 тысячы 507 гектараў, у тым ліку азімых – 13 тысяч 880 гектараў (59 працэнтаў), яравых (без кукурузы) – 9 тысяч 627 гектараў (41 працэнт). Уборачная плошча тэхнічных культур складае 5 тысяч 602 гектара, у тым ліку азімага рапсу – 4 тысячы 828 гектараў, яравога – 750 гектараў.

Прагназуецца атрымаць 80 тысяч тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі пры ўраджайнасці 34 цэнтнеры з гектара.

Гаспадаркам раёна неабходна рэалізаваць 9,8 тысячы тон збожжа для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Дамовы з дзяржаўнымі прадпрыемствамі на даведзеныя аб’ёмы заключаныя.

Для правядзення ўборкі азімага рапсу і свірэпіцы ў гаспадарках будзе задзейнічана 37 камбайнаў. Нагрузка на адзін камбайн складзе 147 гектараў. Завяршыць уборку рапсу плануецца за 12 дзён пры сярэдняй выпрацоўцы 574 гектараў за дзень.

Усяго сельгаспрадпрыемствы  маюць 72 збожжаўборачныя камбайны розных мадыфікацый. З іх 48 камбайнаў старэйшыя за 10 гадоў. Зношанасць складае 69 працэнтаў. Ва ўборачнай кампаніі плануецца ўдзел 68 камбайнаў, 37 з якіх абсталяваныя прыстаўкамі для ўборкі рапсу. На 25 чэрвеня гатоўнасць іх да жніва складала 48 працэнтаў.

Для правядзення ўборкі зерневых і зернебабовых культур у аптымальныя тэрміны (за 20 дзён) неабходна 85 камбайнаў. Без прыцягнення камбайнаў з-за межаў раёна, пры ідэальных умовах надвор’я, уборку плануецца правесці за 22 дні, пры сярэдняй дзённай выпрацоўцы 1055 гектараў. Сярэдняя нагрузка на адзін камбайн складзе 314 гектараў.

Для транспарціроўкі збожжа, пры ўмове прыцягнення камбайнаў, неабходна 80 аўтамабіляў і трактароў. Аўтамабільна-тэхнічны парк гаспадарак налічвае 58 аўтамабіляў і 5 трактароў з прычэпамі.

Для забеспячэння своечасовай і якаснай пасляўборачнай дапрацоўкі збожжа ў гаспадарках ёсць 14 зернесушыльных комплексаў, 13 з якіх будуць задзейнічаны. Іх гатоўнасць на 25 чэрвеня складала 85 працэнтаў. З улікам зношанасці сушыльнага парку, у залежнасці ад вільготнасці культур, агульная яго прадукцыйнасць складзе ад 2,5 да 3,0 тысяч тон збожжа ў суткі.

На ўборцы рапсу, зерневых і зернебабовых культур будзе задзейнічана 48 камбайнаў са здрабняльнікамі. Гэта дазволіць здрабніць салому на 10 тысячах 589 гектарах. 18 тысяч 496 гектараў яе плануецца будзе спрэсаваць. Для гэтага ў гаспадарках ёсць 47 прэс-падборшчыкаў, 43 з іх мяркуецца задзейнічаць ва ўборачнай кампаніі.

Для падтрымання пажарнай бяспекі ў месцах уборкі зерневых будзе арганізавана дзяжурства 6 падраздзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, забяспечаных пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, і 16 звёнаў іншай прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай.

Для ўборкі ўраджаю неабходна набыць у ліпені-верасні 2400 тон дызельнага паліва і 170 тон бензіну. Паводле папярэдніх падлікаў, на гэта неабходна выдаткаваць каля 5,2 мільёна рублёў.

Напярэдадні жніва спецыялісты раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ацанілі ўмовы працы механізатараў у рамонтна-механічных майстэрнях, а таксама санітарна-бытавыя ўмовы і арганізацыю харчавання ў 12 гаспадарках. Парушэнні санітарных нормаў і правілаў былі выяўленыя амаль на кожным аб’екце. Сярод найбольш характэрных – адсутнасць парадку ў вытворчых і санітарна-бытавых памяшканнях, неналежны кантроль за

забаронай курэння ў рамонтна-механічных майстэрнях і іншых не прызначаных для гэтага месцах, неўкамплектаванасць аптэчак для аказання першай медыцынскай дапамогі, адсутнасць кантролю за выкананнем тэрмінаў прыдатнасці лекавых сродкаў.

Падчас маніторынгу арганізацыі харчавання работнікаў адзначаны парушэнні ўмоў захоўвання харчовых прадуктаў у сталовых ААТ “10 з’езд саветаў” і “Запольскае”, выяўлена неабходнасць замена інвентару і посуду з дэфектамі ў сталовых ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” і “Запольскае”.

Кіраўнікам гаспадарак па выніках маніторынгаў накіравалі 15 рэкамендацый па ўхіленню парушэнняў. Шэраг службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне раней выдадзеных рэкамендацый, а таксама за паўторна выяўленыя парушэнні.

Падчас уборачнай кампаніі правядзенне маніторынгаў прадоўжыцца. Будуць давацца рэкамендацыі па выкананню заканадаўства аб працы і санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму. Асаблівая ўвага нададуць выкарыстанню работнікамі спецвопраткі і сродкаў індывідуальнай аховы, працы санітарна-бытавых памяшканняў, выкананню пітнога рэжыму.

Каб пазнаёміць работнікаў з умовамі аплаты працы, працоўнага спаборніцтва, мерамі маральнага і матэрыяльнага заахвочвання на жніве, прафсаюзныя камітэты разам з наймальнікамі правядуць сходы ў працоўных калектывах. Асаблівая ўвагу будзе звернута на эканомію ўсіх відаў рэсурсаў і якасць работ, што выконваюцца.

На пасяджэнні заслухалі шэраг кіраўнікоў гаспадарак, у якіх узровень гатоўнасці збожжаўборачнай тэхнікі быў нізкім, і вызначылі канкрэтныя тэрміны для завяршэння яе рамонту.

Па выніках абмеркавання пытання райвыканкам прыняў рашэнне, накіраванае на тое, каб убраць ураджай ў аптымальныя тэрміны і без страт.

У прыватнасці, кіраўнікам гаспадарак даручана ўкамплектаваць ўсе зернеўборачныя камбайны кваліфікаванымі экіпажамі механізатараў, а зернесушыльныя комплексы – неабходным персаналам. Там, дзе ёсць неабходнасць, задзейнічаць тэхніку і кадры з іншых арганізацый.

Таксама павінен быць забяспечаны кантроль за арганізацыяй гарачага харчавання удзельнікаў жніва, створаны умовы для прыёму ежы ў палявых умовах.

Раённаму аддзелу ўнутраных спраў сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама даручана забяспечыць пастаянны кантроль за захаванасцю ўраджаю, нафтапрадуктаў, мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін і іншых рэсурсаў; раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях – прыняць неадкладныя меры па кантролю за выкананнем правілаў пажарнай бяспецы на зернесушыльных комплексах, складах, стаянках зернеўборачнай тэхнікі.

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённае аб’яднанне прафсаюзаў павінны наладзіць на жніве кантроль за бяспечнымі ўмовамі працы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *