Анатолю Усенку ўручылі медаль «За працоўныя заслугі»

Актуальное Спорт

Напярэдадні Новага года ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод, якімі, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №82, адзначаны больш за 60 работнікаў розных сфер.

Сярод іх – трэнер-выкладчык па футболу Беларускай федэрацыі футбола, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, кавалер Ордэна Пашаны, уладальнік тэлевізійнай узнагароды “Гонар нацыі”, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Анатоль Усенка. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў яму медаль “За працоўныя заслугі”.

Выхаванец другога чэрвеньскага дзіцячага дома Анатоль Усенка вядомы як трэнер каманд “Беларусь” (Мар’іна Горка), “Палессе” (Мазыр), “Хімік” (Светлагорск), “Змена” (Мінск). Пры яго непасрэдным удзеле адбыўся трыумф мінскага “Дынама” ў чэмпіянаце СССР, мазырскай “Славіі” – у чэмпіянаце і Кубку Рэспублікі Беларусь. Міні-футбольная зборная нашай краіны сярод інвалідаў па зроку, якую ён трэніраваў, пяць разоў выйгравала чэмпіянаты свету, чатыры разы “брала” золата чэмпіянату Еўропы, і яшчэ па аднаму разу – серабро і бронзу гэтых спаборніцтваў.

Віншуем Анатоля Іванавіча з узнагародай, зычым моцнага здароўя і новых поспехаў на ніве папулярызацыі футбола!

Фота прадастаўлена Анатолем Усенкам



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *