«Насустрач выбарам»

Общество

– аўтапрабег пад такой назвай быў арганізаваны сёння ў Чэрвені з мэтай дадатковага прыцягнення ўвагі мясцовых жыхароў да кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.

Удзел у ім узялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, прадпрымальнікі.

Удзел у аўтапрабегу ўзяў кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання па Чэрвеньскай выбарчай акрузе №35 Анатоль Ульянаў

Калона з 20 аўтамашын з інфармацыйнымі плакатамі, дзяржаўнымі сцягамі, сцягамі Чэрвеня і грамадскіх арганізацый праехала па вуліцах горада, на якіх размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі.

Сярод тых, хто падтрымаў ідэю аўтапрабега, — індывідуальны прадпрымальнік Тарас ВЯСНЯНКА. Сваю актыўную пазіцыю як выбаршчыка тлумачыць проста:

— Я для сябе даўно вызначыў: каб потым не шкадаваць, што выбралі не таго дэпутата, трэба ўдзельнічаць у галасаванні. Ад таго, што твой голас паўплываў на тое, хто стане народным выбраннікам, узнікае пачуццё спрычынення да выбара.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Калона падчас руху



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *