Маладыя таленавітыя парадавалі канцэртам

Общество

45756Днямі ў Руднянскім сельскім Доме культуры адбыўся канцэрт работнікаў устаноў культуры раёна. Першым прадставіў на суд гледачоў сваю сольную праграму «Кахаю. Жыву. Мару» Андрэй Хурсевіч, мастацкі кіраўнік Руднянскага СДК.

Малады чалавек яшчэ толькі пачынае самастойную дзейнасць. Ён актыўна распрацоўвае сцэнарыі для вясковых свят, займаецца з самадзейнымі мясцовымі артыстамі, удасканальвае свае вакальныя здольнасці, марыць аб вучобе ва Унівесітэце культуры і мастацтваў. Нягледзячы на малады ўзрост, ён з’яўляецца неаднаразовым удзельнікам прэстыжных конкурсаў і нават мае ўзнагароды. На песенны конкурс у далёкую Ірландыю Андрэй паехаў спантанна. Атрымаў дыплом і важкі вопыт у выканаўчай дзейнасці.
Самая дарагая для Андрэя ўзнагарода — дыплом першай ступені пераможцы Рэспубліканскага конкурсу Беларусі «Сузор’е надзей». Адбылося гэта ў 2007 годзе. Дыплом пераможцы Андрэю Хурсевічу ўручаў Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
На сольным канцэрце маладога выканаўцы гучалі песні аб каханні, жыцці, пра радзіму і маму. Гледачы з аграгарадка Рудня і прылеглых населеных пунктаў цёпла і з радасцю сустракалі прыгожа аздобленыя эстрадныя нумары.
Святочную атмасферу ў гэты вечар дапамагалі ствараць калегі Андрэя, работнік раённага Дома культуры і адпачынку Яўген Грамадскі і мастацкі кіраўнік Новазелянкоўскага СДК Аляксандра Дзямідава.
Пасля канцэрта маладыя выканаўцы пачулі шмат удзячных слоў ад сельскіх жыхароў. Некаторыя нават прасілі аўтографы і фота на памяць.

Галіна Зяневіч, дырэктар Руднянскага СДК. Фота А. Хурсевіча



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *