Каля 200 чалавек далучыліся на Чэрвеньшчыне да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

Общество

Інжынерна-тэхнічныя работнікі лясгаса на ачыстцы ад смецця ўскрайку лесу пры выездзе з Чэрвеня ў бок Мар'інай Горкі
Інжынерна-тэхнічныя работнікі лясгаса на ачыстцы ад смецця ўскрайку лесу пры выездзе з Чэрвеня ў бок Мар’інай Горкі

Яна праводзілася ў Беларусі ў суботу па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Як паведаміла намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, у мерапрыемствах па добраўпарадкаванню месцаў масавага адпачынку, участкаў лесу, што прылягаюць да аўтамабільных дарог, ліквідацыі стыхійных звалак у лясных масівах, ля садаводчых таварыстваў узялі работнікі лясгаса, школьнікі, пенсіянеры і іншыя.
У прыватнасці, вучні Валевачоўскай школы прыбіралі смецце ў лесе ля санаторыя «Волма». Таксама падтрымалі акцыю раваніцкія школьнікі, работнікі Калодзежскага сельвыканкама, вяскоўцы — на тэрыторыі Хутарскага лясніцтва.
Усяго падчас акцыі сабрана і вывезена на ўтылізацыю 17 кубічных метраў бытавога смецця.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *