Выручаныя сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне

Благоустройство

На мінулым тыдні ў Валевачоўскім сельсавеце адбыўся аўкцыён па продажу зямельных участкаў, якія пустуюць.

Як паведаміла старшыня сельвыканкама Алена Чыканоўская, таргі былі ажыўленымі.

— Многія жыхары Мінска зацікавіліся набыццём участкаў, — сказала яна. — Прадалі 3 участкі. Карыстаюцца попытам участкі нават з аддаленых вёсак. Адзін такі з вёскі Залессе пайшоў за 90 мільёнаў рублёў.

Выручаныя на аўкцыёне сродкі мы выкарыстаем на добраўпарадкаванне могілак, замену на іх агароджы. Час да зімы на гэтыя работы ў нас ёсць.

13 кастрычніка будзем праводзіць яшчэ адзін аўкцыён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *