Ідзе збор подпісаў

Общество

23 ліпеня ў раёне  шэсць ініцыятыўных груп  пачалі збор  подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў  у кандыдаты на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца да 21 жніўня ўключна. Прэтэндэнты павінны сабраць сто тысяч  подпісаў выбаршчыкаў, каб быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Найбольш актыўна ў раёне збор подпісаў праводзяць члены ініцыятыўнай групы №1 у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Прадстаўнікі іншых ініцыятыўных груп прапануюць  таксама жыхарам раёна паставіць подпісы за Мікалая Улаховіча, Віктара Цярэшчанку, Сяргея Гайдукевіча.

Паліна Польская



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *