Святланін дзень

Люди и судьбы

Дваццаць гадоў таму паўднёвая прыгажуня Асіат з сонечнага Дагестана пераехала на радзіму маці, у вёску Чарнава, і неўзабаве стала мясцовай даяркай Святланай. Выйшла замуж за тутэйшага хлопца Мікалая, нарадзіла траіх дзетак.

На вачах Святланы і пры яе непасрэдным удзеле крута мяняўся лёс гаспадаркі. У некалі занядбаным саўгасе цягала бачкі з малаком, уручную раздавала рагулям бульбу і буракі. А сёння малочнатаварная ферма «Чарнава» філіяла «АграБокс-Заатэх» СП «Унібокс», дзе яна працуе на суперсучаснай даільнай устаноўцы, — лепшая ў раёне па вытворчасці і вядомая далёка за межамі Чэрвеньшчыны.

Днямі Святлана Зыль (на здымку) годна прадставіла сваю гаспадарку на раённым конкурсе прафесійнага майстэрства аператараў машыннага даення кароў. За чатыры заданні спаборніцтва яна атрымала ў суме 113 балаў са 115 магчымых і заняла першае месца.

 

Фота Ігара АДАМОВІЧА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *