АКЦЫЯ «НАШЫ ДЗЕЦІ» ПРАЙШЛА Ў СМІЛАВІЦКІМ ПРЫТУЛКУ

Общество

Падчас акцыі «Нашы дзеці» перад Ражством і Новым Годам павіншаваць выхаванцаў Смілавіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра са святамі прыехалі начальнік раённай міліцыі Аляксей Пратаповіч, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Юлія Буркун, інспектар рэжымна-сакрэтнай дзейнасці аддзела Следчага камітэта Юлія Моцык, першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Сасункевіч.

Для дзяцей і дарослых Новы год і Ражство — гэта чаканне цуда,  і дапамаглі яго адчуць падчас мерапрыемства вучні мясцовай сярэдняй школы №2 на чале з педагогам-арганізатарам Людмілай Кахновіч. Яны падрыхтавалі для дзяцей-сірот святочнае прадстаўленне. Прыгоды казачных персанажаў, традыцыйны заклік на свята Снягуркі, вершы Дзеду Марозу і падарункі… Выхаванцы смілавіцкага прытулку сталі непасрэднымі ўдзельнікамі прадстаўлення.

Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» працягнецца да 10 студзеня. Падчас яе прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб’яднанняў і інш. наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы. Удзельнікі акцыі віншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі і ўручаюць ім падарункі.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *