КАНАДСКІЯ ГРУШЫ АЛЯКСАНДРА БАБІЦКАГА

Общество

Наша Чэрвеньшчына багата на працавітых, старанных людзей — тых, хто знаходзіць час для работы, а таксама для працы на агародзе і ў садзе. Нядаўна я пазнаёмілася з адным з такіх гаспадароў Аляксандрам Сцяпанавічам Бабіцкім, жыхаром Чэрвеня. А нагода была такая — садавод-аматар вырасціў грушы даволі вялікага памеру.

— Такія плады выраслі неяк нечакана. Калісьці мне прывезлі два сажанцы ажно з Канады! На жаль, не ведаю, якога гатунку грушы. Адно дрэўца загінула ў нашых кліматычных умовах, другое — выжыла. Грушка паволі расла, але пладоў не было. Тады я вырашыў зрэзаць дрэва. І нават забыўся на яго. Потым пайшлі нейкія галінкі расці, нікому не заміналі…А у гэтым годзе на дзвюх невялічкіх галінках з’явіліся прыгожыя, моцныя, вялікія плады! — дзеліцца радасцю Аляксандр Сцяпанавіч.

Дарэчы, грушкі яшчэ растуць, набіраюць моц. Гаспадар чакае, калі іх можна будзе паспрабаваць.

У Аляксандра Сцяпанавіча на ўчастку крыху болей за 30 сотак, акрамя агародніны, растуць вінаград, яблыкі, чарэшні і нават дыні!

— Мне падабаецца займацца раслінамі, размнажаць, прышчэпліваць, знаходзіць новыя гатункі… — заўважае садавод-аматар. — Але я ніколі не вырошчваю на продаж. Аддаю сябрам і родзічам у якасці падарунка. А ў іх застанецца доўгая памяць пра мяне.

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *