«ПАКЛОНІМСЯ ВЯЛІКІМ ТЫМ ГАДАМ»

Общество

Пад такой назвай сумесна з вучнямі Краснадарскай школы мы зладзілі ў нашым цэнтры канцэрт. У ім прагучалі песні ваенных гадоў — «Казакі ў Берліне», «Тальяначка», «Кацюша», «Сіняя хусцінка» ў выкананні Насці Тыркіч, Паліны Сілівончык, Лены Шыцько, Улады Крывулька. А ўся зала дружна падпявала. Трыа хлопчыкаў у складзе Валеры Мельдзяшова, Сашы Малькевіча і Сашы Прыходзькі выканалі песню «Тры танкісты». А Мікіта Шастак, Яна Манулік, Лёша Кадун, Улад Васько, Сняжана Мясаедава і Улад Сілівончык прачыталі вершы пра вайну. Напрыканцы канцэртнай праграмы прагучала песня «Сонечны круг» у выкананні самых маленькіх артыстаў.

Жыхарка вёскі Вольга Паўлаўна Цалуйка распавяла пра цяжкія пасляваенныя гады і пажадала маладому пакаленню любіць сваю Радзіму, берагчы яе.

Я шчыра ўдзячна вучням і ўсім жыхарам нашай вёскі за цёплы прыём, які яны наладзілі самадзейным артыстам.

Марына ПІКУЛІК,

дырэктар Краснадарскага цэнтра вольнага часу і адпачынку

Фота Аляксандра ПІКУЛІКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *