УСЦЕШАНЫЯ СУСТРЭЧАЙ…

Общество

Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працягвае рэалізоўваць праграму сустрэч з вяскоўцамі ў Дамах сацыяльных паслуг. Зараз у раёне такіх — 13.

Два з іх знаходзяцца на тэрыторыі Валевачоўскага сельсавета. Першая сустрэча сёлета адбылася ў невялікай вёсачцы Запасенне. Жыхары дружна сабраліся каля Дома сацыяльных паслуг, які знаходзіцца ў гасціннай хаце Яўгена Юр’евіча і Марыі Рыгораўны Лісіцаў. Гаспадары ўсё падрыхтавалі да сустрэчы. Ну, а вяскоўцы чакалі гасцей на вуліцы, радуючыся цёплым промням веснавога сонейка.

Старшыня Валевачоўскага сельвыканкама Алена Чыканоўская адказала на шматлікія пытанні вяскоўцаў, якіх цікавілі праблемы добраўпарадкавання дарог, могілак ды іншыя. Алена Сныткова распавяла пра работу, якую праводзіць Цэнтр у раёне, і нагадала пра тое, што другі год у памяшканні сельвыканкама дзейнічае сацыяльны пункт. Тут усе жадаючыя могуць атрымаць кансультацыі па пытаннях аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання.

Напрыканцы сустрэчы спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавалі чаяпіцце і ўручылі падарункі сталым жыхарам Запасення, якія былі ўсцешаны гэтай сустрэчай.

Алена СНЫТКОВА,

інспектар па асноўнай дзейнасці Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *