У мінулую пятніцу, напярэдадні дня, калі згодна з праваслаўным календаром святкуецца хрышчэнне Ісуса Хрыста, на Ведрыцкім возеры святар іерэй Іаан правёў малебен і асвяціў ваду. Акрапляючы хрышчэнскай вадой прысутных (а сабралася даволі шмат людзей), ён пажадаў здароўя, дабрабыту, міру, згоды, любві. Нагадаў, што ў гэтае вялікае свята вада надзелена адметнымі ўласцівасцямі і надае не толькі фізічнае здароўе, але і падмацоўвае духоўныя сілы. У гэтым змаглі пераканацца тыя, хто акунуўся ў ледзяную ваду высечанай ў выглядзе праваслаўнага крыжа палонкі — Іардань. Перад тым, як ступіць у ваду, яны тройчы хрысціліся і з малітвай да Бога паспяхова пераадольвалі ўласны страх перад зімовым марозам.
іктар Невяроўскі, як некаторыя дзяўчаты і юнакі, гэта зрабіў упершыню. А вось Мікалай Сотнікаў купаўся ў хрышчэнскай вадзе і раней. Распавядаючы пра ўласныя адчуванні, мужчыны запэўнівалі, што толькі першы раз акунацца боязна і халодна, а потым страху няма, і вада падаецца нават цёплай. Айцец Іаан таксама не прамінуў аздаравіцца ў Іардані.